Даруй!
А ці здолее нехта пачуць падобныя словы праз сто ці дзвесце год? Баюся, што не. Баюся, што крышачку наіўная, але такая ласкавая і прыгожая мова, якая вельмі адпавядае гэтаму прыемнаму чэрвеньскаму дню, якая адвеку звязана з тутэйшай прыродай, не вытрымае сёнешняга тэмпу і непрыкметна сканае ў маленькай вёсачцы, згубленай у лясах. Мова наша падобна да старэнькай мудрай матулі, якая заўсёды чакае нас, заўсёды гатова прытуліць, даць сіл і натхнення. Толькі сама яна не адважыцца без запрашэння прыехаць у вялікі незнаёмы горад, няхай сабе і да родных дзяцей. А тыя не тое што здрадзілі яе, але неяк саромеюцца, ва ўсім вінавацячы недахоп часу, стос штодзённых праблем. Я і сама з тых, хто зрэдку завітвае да цябе, але ніколі не губляе ўнутранай сувязі. Даруй мне, родная, і жыві насуперак усяму!
Свидетельство о публикации №211062700953
Александр Муровицкий 21.01.2026 11:27 Заявить о нарушении
А мова наша сапраўды прыгожая!
З павагай,
Наталья Кухлич 21.01.2026 12:29 Заявить о нарушении