Синее лето

Рэцэнзія на кнігу Леаніда Левановіча “Сіняе лета: раман, апавяданні, эсэ” / Л. Левановіч. – Мн.: Маст. літаратура, 2005. – 358 с.


Кнігу “Сіняе лета” папярэджвае кароткае рэзюме, анонс так сказаць… Ён мае наступны змест: ““Сіняе лета” працягвае цыкл раманаў, у які ўваходзяць “Шчыглы,” “Паводка сярод зімы,” “Дзікая ружа.” У гэтым творы апісваюцца падзеі 1961 г., калі ў космас паляцеў Ю. Гагарын, калі нам абяцалі камунізм праз 20 гадоў. Цяпер усе ведаюць, чым скончылася будаўніцтва камунізму. І ў гэтым асаблівы драматызм знешне “ружовага” твора, бо яго героі верылі, хоць і бралі іх сумненні, у рэальнасць новага грамадства. На тое лета выпаў мядовы месяц Адрэя Сахуты і Ады. Іхняму гарачаму каханню прысвечаны шмат старонак рамана.
Апавяданні пра нашых сучаснікаў, ветэранаў вайны і працы, пра моладзь, якая шукае шлях у жыццё. Піша аўтар пра сваіх герояў з любоўю і дасціпным гумарам.”
Разбярэм анонс: па-першае і кніга называецца “Сіняе лета” і раман. Таму, чытач не разумее, пра што анонс ці пра кнігу, ці пра раман. Аўтару трэба было б дакладней гэта пазначыцьу другім сказе. А што аўтар сам пісаў гэты анонс, спрэчак няма… Хаця і называе сябе ў 3-й асобе (аўтар). Наконт любові аўтара да сваіх герояў: гэта зразумела, а вось наконт “дасціпнага гумару” – спрэчнае пытанне. Няма тут гумару, самалюбаванне ёсць, снабізм – крышачку, а вось гумару, прабачце… Напэўна калі пра гумар, то маюцца на ўвазе апавяданні “Просіна таямніца, альбо як пеўнік гусака аддубасіў” і “Футбол з пацалункамі.” Цікава, чаму вучыць апавяданне “Просіна таямніца…”? Мужыку не казаць усіх бабскіх сакрэтаў? Ці гэта метадычныя рэкамендацыі для фермераў як навесці парадак ў птушніку? Ну, разумею там, каб былі паказаны глыбокія характары (бабы, дзеда), ну, складанае іх жыццё. Гэта гумарыстычны твор і глыбокія характары не патрэбны. Тады, дзе ж смяяцца? Прачытаў такое апавяданне і не ведаеш, ці смяяцца ці плакаць. Над чым плакаць? Над беднасць фантазіі сучасных аўтараў. Шкада. Шкада сучаснай беларускай літаратуры. Дзве толькі ў ёй больш-менш яскравыя тэмы – вайна (маю на ўвазе Вялікую Айчынную) і Чарнобыль. Як казаў мой настаўнік беларускай мовы і літаратуры ва ўніверсітэце: “Каб не Чарнобыль, не ведаю, пра што б пісалі сучасныя пісьменнікі і паэты.” На мой погляд, бракуе не тэм, а таленту. Ну навучыліся вы прыгожа сказы складаць (ды не ўсе і прыгожа!), дык пішыце. Параўноўваю літаратуру 20-30 гг. ХХ ст. і сучасную, параўнанне не на карысць апошняй. Ёсць, канешне, постаці! Васіль Быкаў Уладзімір Караткевіч, напрыклад. І больш драбнейшыя… Відавочна, што таленты беларускія расстралялі ў 30-я гады, потым горш за растрэл “выжыванне,” “выкараненне” таленавітых людзей у савецкай сістэме. Можа яны і былі, але “каб есці і не сесьці” – апісвалі шчаслівае будаўніцтва камунізму ў гаротнай беларускай вёсцы. Як казала мне адна бабуля-калгасніца: “Жылі добра… У катуху – па “быкавому” петуху! Але, размова не пра тое. Вернемся, як кажуць, да нашых баранаў.
“Дождж на Дабравесце” – твор добры, прынамсі, па настрою. Не зласлівы і не ў духу 90-х гг. ХХ ст. (маю на ўвазе – няма ні “рэкета,” ні “сексу,” што, імкнучыся быць сучаснымі, сугучнымі часу любяць устаўляць аўтары). Напісаны ў 1999 г., галоўная гераіня – баба Каця. Дбае пра ўнука, непакоіцца аб дачцы і зяцю. Усё як мае быць. Баба як баба… Толькі вось, Дабравесцем на Беларусі Благовешчанне (па-царкоўнаму) ці па-народнаму Звеставанне. Гэта я вам як прадстаўнік таго самага народа кажу. Прыдумаюць жа пісьменнікі! Сон бабы Каці – нейкі проста прыпадак шчодрасці! Прабачце, няма баб сталага ўзросту, якія такія шчодрыя. А я іх знаваў шмат. Для сваіх яны, здаецца, аддадуць апошняе, а чужым – кукіш. Сарамліва вочкі так хаваюць і сваё берагуць… Знаў тут адну – уласную нявестку абвінавачвала, што тая ў яе на дачы банкі-шклянкі крадзе. Заўважце, нявестка не п’яніца якая там, а галоўны бухгалтар, паважаны чалавек. Ды й на дачы з’яўлялася раз у год. Гэта не адзінкавы выпадак. Звычайна, старыя з’есці лішняе баяцца. Апошнія капейкі скдваюць адна да адной. Чым карыстаюцца розныя прахадзімцы пры жыцци старых, а пасля смерці - дзеці. Псіхолагі маюць свае выкладкі наконт гэткіх іх паводзінаў. Не будзем паглыбляцца. Урэшце, у параўнанні з іншымі - добры.
“Смалу к дубу не прылепіш” - што за прымаўка, у якой мясцовасці распаўсюджана? Хутчэй за ўсё - аўтарская выдумка. “Тым больш, што смалу к дубу прылепіш, яе ўвогуле прылепіш куды хочаш.” - Так сказаў мне адзін хлопец - “выхадзец з народу,” якому была пераказана прымаўка. А твор, урэшце, не дрэнны. ну жыў сабе дзед. Ну, любіў па бабах. Ведаю такіх многа. На мой капыл, дык ****ун... Прабачце, пры ўсіх яго заслугах. Тым больш год апавядання 1998. Можна сказаць, што аўтар апавядання паказаў сацыялістычнаму рэалізму кукіш, прадэманстраваўшы не зусім добрае маральнае аблічча франтавіка. Толькі гэта - “кукіш у кармане,” бо асобныя негатыўныя рысы грамадства можна было выяўляць. а што пахнуць творы Левановіча Л. тым самым “рэалізмам”, дык за кілометр чуваць. Не яго віна, выхавалі так. Сацыялізавалі, так сказаць.
“Футбол з пацалункамі” - сюжэт апавядання наступны: аўтар (ен жа і галоўны дзеючы герой) едзе ў Аўцюкі на свята гумару. Апавяданне вядзецца ад першай асобы, змяшчае некалькі аўтабіяграфічных элементаў (успамін пра кнігу У. Ліпскага, кпіны жонкі). Веру, веру, магло быць! Апавяданне пра тое, як старэючаму мужыку падабаліся пацалункі дзевак і калі ў футбол гуляюць бабы, трасучы сіськамі. Ну, яшчэ, канешне, і выпіць. Водкі ці гарэлкі - без розніцы! Без гэтага і настрою няма. А дзеля таго каб паказаць, што прыяжджаў жа не гарэлку піць - крыху аповеду аб калгасе, аб уручэнні прызоў (між іншым пра кроў, пралітую ў вайну) і г.д. Зрэшты, якая розніца, пілі гарэлку ці не! Галоўнае жыць весела! Пэўна, гэта і сэнс апавядання. Да, у газетным артыкуле не пахвалішся, што на свяце гарэлку піў, дзевак мацаў. А тут можна. Вось аўтар і знайшоў сабе магчымасць пахваліцца. Ну, пацешыў свой гонар. Тым больш, што між іншым заўважыў, што да кнігі У. Ліпскага мае дачыненне. Што ён штосьці значыць для літаратуры. Мы яшчэ ого-го-го, маўляў! А смяяцца нешта не было над чым. Вось так.
“Рыцар кахання” апавяданне пра трутня, які апладніў пчаліную матку і, пасля гэтага, памёр. Ну, што тут скажаш. Я каханне ўяўляю сабе інакш. З такім поспехам можна напісаць твор пра тое, як баран пакрыў авечку, а яго зарэзалі, пра племяннога жарабца з цяжкім лёсам і г.д. Які вялікі гарызонт для фантазіі... Толькі назвы прагожыя прыдумляй: “Рыцар кахання,” “Смерць ад кахання,” “Смерць і любоў” і г.д. Адно толькі пытанне да аўтара: чаму старэйшая пчала звяртаецца да іншых пчол: “Дзецюкі...”? А дзе ж кабеты? Добра, што не таварышы.
“Просіна таямніца, альбо як пеўнік гусака аддубасіў” - пра гэты аповед ужо ўспаміналася. Аўтар яшчэ у апавяданне ўдала (на яго погляд) уставіў анекдот з “даўгой барадой”. Таксама гэтае апавяданне, пэўна, кволенькі пратэст аўтара супраць сацыялістычнага рэалізму (дзе секса не было). Год выхаду апавядання - 2003. На той час пратэстаў хапала ўжо (кішмя кішэла літаратура паказам цялеснай, як кажуць, абалонкі кахання). Як тады расцаніць апошні сказ: “Каб дзед Аўхім быў маладым і гарачым”? Хвала, як кажуць, усявышнему, што аўтар не захацеў (для большай праўдзівасці) апісаць падрабязнасці таго, што баба (падкрэсліваю гэта слова) і дзед (падкрэсліваю таксама) рабілі на сенавале, ад чаго “баба дзівілася дзедавай сіле”.
“Кругі Гало” -  апавяданне пра тое, як некалькі прафесійных гісторыкаў адпачывалі ў доме адпачынку і толькі і шукалі нагоды “кінуцца ва ўсе цяжкія.” Канешне, прыкрывалася гэта “высокімі” матэрыямі. Што ж, справа вядомая, частая, і нетолькі сярод гісторыкаў. Як кажуць, дзела жыцейскае. Усе жанатыя, усе сямейныя. Жанчына Валя (прадмет іх жаданняў) дасталася самаму маладому. Вось і ўвесь сюжэт. Як кажуць, вось табе і фабула і фінал. Можна пры гэтым апісваць кругі Гало, Месяц, Зоры, Сонца, ды хоць поўнае сонечнае зацменне! Сэнс адзін і той жа: аўтар, пэўна, думае, што апяваючы блуд і прэлюбадзейства увойдзе ў класіку літаратуры? Чакай, дзядзька, “яшчэ не вечар”, прынамсі для беларускай літаратуры. Хаця для цябе ўжо прыцемкі!
“Рэферы”  - аповед пра тое, як сціплую дзеўку Таню запрасіліі на шоу і яна закахалася ў былога чэмпіёна свету і майстра спорту міжнароднага класу (які, дарэчы лячыўся ад сіфілісу, хваробы, што вядзе да бясплоддзя!) Яны пажаніліся і нарадзілі сына (дзіва што нарадзілі). Палову апавядання займае апісанне бою спарцменаў-баксёраў, палову - любаванне Юрыем (галоўным героем). Маўляў, малойца, выбіўся з гразі ў князі! Скукацень! Аўтар і сваімі поспехамі пахваліўся: маўляў, а я ў Бостане ўнука ваджу у секцыю. А вы тут пашыце ў сваіх калгасах на роднай зямлі. Я ж вам апавяданні пішу, акультурваю вас, недарэкаў. Як кажуць, што сказаць...
“Турка” - апавяданне пра Пятро Кузьміцкага (які працаваў да пенсіі дырэктарам торфабрыкетнага завода) і які меў сына ў ЗША (эмігранта). Да сына і паехаў у госці. Паглядзець, як жывуць у багатай Амерыцы. Там у Амерыцы дзед разам з эмігранцкімі сем’ямі адзначыў дзень Благодаренія. Дарэчы, у літарутуры канца ХХ ст. - вельмі папулярна тэма параўнання жыцця Амерыкі і краін былога СССР. Вуснамі галоўнага героя аўтар даводзіць нам, што і там нашы землякі зарабляюць сабе на хлеб цяжкай працай. Хоць і маюць магчымасць есьці “турку” - індычку. Апавяданне слабаваценькае, хоць і займае дзесятак старонак. Пра Палессе ўзгадваецца так, нібыта там усе ядуць гусыню з яблыкамі. І гэта ў 2001 годзе. Не ведаю, можа дырэктар (хоць і былы) можа сабе гэта дазволіць, а вось у маім “святочным рацыёне” смачней салата “Аліўе” з куплёнай каўбасой нічога не бало і тады і зараз. Хоць я і не просты вясковец. Ды што тут гаварыць, жыруюць дробныя начальнічкі... Дзетак сваіх у Амарыку выпіхнулі, хоць і скардзяцца на цяжкае жыццё (ай-яй, кіламетр дзіцёнка пранёс;  ай-яй зарабляе толькі пяць тысяч долараў!) І курэй мы гадавалі і качак ў “невялічкім гарадку,” але каб жраць іх цалкам - дзялілі тушку і варылі суп.  Тыдзень. Усіх жа не зарэжыш, тады “у племя” не будзе. Купіць - дык “купілаў” няма. А дзеці нашы па чатыры кіламетры ў адзін бок хадзіі ў школу, падкрэсліваю - пехам і кожны дзень! У шчаслівыя савецкія 70-80-я гады ХХ ст. Такія вось думкі выклікала ў мяне гэтае апавяданне. Кожны, як кажуць са сваёй калакольні...
“Горкі смак радыяцыі” -  пра аднаўленне калгаса на тэрыторыі, забруджанай радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы. Гэта эсэ. Бязколернае. Апісвае людзей, свае думкі. Нічога новага для мяне ні пра Чарнобыль ні пра людзей ён (аўтар) не сказаў. Узнікла толькі два пытанні да аўтара (не тлькі па эсэ, але па ўсёй прозе): адкуль узяўся дзяслоў “льга” (“нельга” - ведаю, а “льга,” гэта што “можна”?). Ці калі ты стаў пісьменнікам і табе ўручылі пару-тройку прэмій (Раздача медалёў і прымій: табе і мне, мы - свае!), то правілы словаўтварэння для цябе не дзейнічаюць? І чаму ў эсэ аўтар пераказвае свой жа нарыс “Радаўніца ў мёртвай вёсцы”? А, рэклама, разумею...
Раман “Сіняе лета” - раскажу аб ім асобна. Ці пісаў Вам хто праўды? Вось напішу. Мая праўда Вам не заміне, канешне, але ж - усцешыць мяне.


Рецензии