Местечковые былички

Местачковыя показкі.
На лёсе гэтага мястэчка адбіліся ўсе рысы часу, у ім склаўся свой непаўторны каларыт. На характар мясцовых жыхароў аказала ўплыў і тое, што ў мястэчку жылі прадстаўнікі розных канфесій (католікі, праваслаўныя, іўдзеі), і тое, што пражывалі розныя этнічныя групы (рускія, іўдзеі (так тут іх ніхто не называў, казалі – “жыды”), палякі, беларусы), і своеасаблівы гаспадарчы ўклад (гараджане амаль усе займаліся земляробствам, мелі свае “агароды,” адначасова з “гарадскімі” прафесіямі), і цесныя стасункі з суседнімі вёскамі (прыгэтым, падкрэслівалі сваю прыналежнасць да горада, казалі: “Я з самога мястэчка,” з такім гонарам як, мабыць, зараз карэнны масквіч падкрэслівае сваю прыналежнасць да сталіцы Расіі ), і памежны стан мястэчка, і шмат іншых фактараў. Менталітэт мясцовых жыхароў настолькі своеасаблівы, непаўторны, што так і хочацца прадэманстраваць яго ўсяму свету (што, дарэчы, таксама рыса мясцовых жыхароў – імкненне быць “на віду,” нейкая “тэатральнасць” паводзін). Вось вам показкі з ранейшага жыцця мястэчка і ваколіц…

Завідны жаніх.
Адзін малец (так, так “малец!,” а не “хлопец,” ці “парэнь” як у цэнтральнай Беларусі) з “дзярэўні” (не “вёскі”!) ішоў у мястэчка ў сваты. Быў ён дужа бедны, меў толькі адны штаны. Іх і надзеў у горад. А рубахі тады насілі доўгія, што можна было хадзіць і без тых штаноў. Паясом падперазаўся – ідзі сабе ў адной рубахе. Ідзе той малец, ды захацелася яму, як кажуць, “пад кусты.” Ну, зняў штаны, каб не запэцкаць. Павесіў на сук дрэўца, сеў… Справіў сваё дзела… Пайшоў. А штаны засталіся вісець на суку. Прыходзіць у горад. Зайшоў у дом, дзе дзеўка жыла. Прынялі яго там, налілі чарку. Расхрабрыўся "малец", стаў хваліцца, дарма што без штаноў. Дужа ж дзеўка ўпадабалася. Сталі распытваць: ці багата жыве, колькі дабра мае. А ён, каб той дзеўцы пахваліцца, падымае рубаху за падол к верху і кажа: “Во я што маю! І яшчэ дома паўаршына засталося!..”


Добрая нявеста.
Жыла ў нашым мястэчку адна дзеўка. Дужа гультайка была вялікая. Праз тое і замуж не магла выйсьці. Сама сабе дык нічога была, толькі ўжо дужа гультаяватая. За дзень толькі і паспее, што на сябе ў люстэрка наглядзецца. Вот, значыць, едуць да тэй дзеўкі сваты з дзярэўні. Яна, каб упадабацца, галаву стала мыць. Печ запаліла, вады нагрэла. Мыецца. Тут і сваты ў хату стукаюць: “Паненка, адчыняй…” Яна ў адказ: “Ой, госцейкі, ой, паночкі, не магу… Шыю мыю, печ таплю.” Паглядзелі сваты, што дзеўка спраўная, усё робіць: і шые, і мые, і печ топіць. Ды й ўзялі тую дзеўку замуж.


Рецензии
С детства люблю звучание белорусской речи. (Ещё в детстве слушал анс. "Песняры")
Тогда же у меня сложилось убеждение, что люди, говорящие такие мелодичные слова просто не могут быть плохими. Они могут быть только добрыми и справедливыми.
Спасибо за радость приобщения к белорусской культуре.

Александр Кобзев   03.04.2013 10:48     Заявить о нарушении
Спасибо за отзыв. Творческих успехов Вам!

Елена Гайдамович   03.04.2013 10:51   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.