Госпожа Вилявская
У кожнай мясцовасці ёсць такі сімвал бойкай бабы, жанчыны, пагалоска пра якую ідзе далей, чым тая даедзе на “гадавое” свята. Для нашых местачкоўцаў то – пані Віляўская. Ніяк акрамя “пані” да яе не звярталіся. Жанчына яна была з тых, якім увесь час, аж да смерці, - “сорак пяць – бабка ягадка апяць!” Мажная, гаваркая, каларытная. Калі размаўляе, іншай паставы, як “рукі ў бокі” і не ведае. Гора той суседцы, куры якой уздумалі грабсьці грады ў пані Віляўская. Уся ваколіца зведае набольш непрыглядныя бакі яе асобы. Пані Віляўская ўзгадае і пра немясцовае паходжанне суседкі (што для местачкоўцаў вялікі хіб!), і што яна скнара, і што ў яе мужык п’яніца, і што карова ў яе недоеная спаць суседзям не дае і шмат, шмат. Эпітытамі, якімі ўзнагароджвае апанентку пані Віляўская можна было б упрыгожыць любую лаянку: “васточніца,” “маскоўка” (наша пані - каталічка)і г.д. Усе гаспадарчыя і канфесійныя супярэчнасці ў той лаянцы бачны былі, як на далоні.
Што ж да да працы, дык пані наша здатная. Сама каня запражэ, сама арэ, косіць, сена стагуе і авечак стрыжэ. Гаспадарка ў пані спраўная, хоць і мужык папівае. Яму, бедалазе, даставалася больш за ўсіх. Але гэта не пашкодзіла двух сыноў займець. Пэўна, былі хвіліны, калі і ён верхаводзіў.
У дзеўках пані Віляўская доўга не сядзела. Хаця, быў выпадак няўдалага сватаўства. І тое пра пані доўгі язык. Адбыліся ўжо заручыны, бацькі і сама пані (тады яшчэ паненка) паехалі ў хату да бацькоў жаніха. Віпілі, як водзіцца, закусілі… Гаспадыня дома на свой сорам ды й запытай: “Ну як табе, нявестачка, добра ў нас, хутка ж пераедзеш…,” а дзяўчына (паненка наша, значыць) вазьмі, ды ляпні: “Фіраначкі ў вас на вокнах прагожыя, карункавыя!” Ці трэба й казаць, што фіранак на вокнах у гаспадыні зусім не было. За яе там папрацаваў павучок. Пасля такога “кампліменту” сватаўство неяк само сабой развалілася.
Каб ўявіць сабе “характар” апісанай тут пані, трэба ўзгадаць і абставіны яе смерці. Бо, як кажуць, у жыцці кожнага чалавека ёсць толькі дзве вялікія падзеі – нараджэнне і смерць. Малодшаму сыну наша пані ніяк не магла знайсьці пару. Ніводная з дзяўчат і ўдоў (не кажучы ўжо пра “развядзёнак”) не вартая была, па меркаванні пані, яе дзіцетка. Хоць і пайшоў, на той час, таму “дзіцетку” ўжо пяты дзесятак. Ды й была ў сына даўно ўжо каханка-развядзёнка, якую хацеў узяць за жонку. Пані наша, як пачула такую навіну – адразу ў контры: “Лепш памру, – кажа, – чым на вашым вясельлі буду!” Сказала – як адрэзала. Памерла акурат у дзень, назначаны на рэгістрацыю шлюбу. Давялося непаслухмянаму сыну зведаць сілу маткінага характару!
Вось такая яна, наша пані Віляўская!
Свидетельство о публикации №212112700986
и печатался много лет.
Понравилось.
Удач вам. С уважением Борис Шапиро
Борис Шапиро 28.11.2012 19:05 Заявить о нарушении
Елена Гайдамович 06.12.2012 17:34 Заявить о нарушении