Забытое произведение
Павел Кабыцкі - чалавек, душа якога зжылася з вольным паветрам і ракой. Жыў тым, што лавіў рыбу на Нёмане, прадаваў яе. Паходзіў з сялян - «хам». Бацькі яго памерлі, але бацька аставіў яму хату і закапаны пад печчу гаршчок са срэбнымі рублямі. Сястру сваю Ульяну ён выдаў замуж ,як мае быць, з пасагам, за суседа. Сам ажаніўся, але жонка яго хутка памерла, не аставіла яму нашчадкаў. Другі раз жаніцца не хацеў. Гаварыў, што неба - яго хата, а рака - яго жонка. Сам жыў адзін і колькі не сваталі яго не жаніўся. У вёсцы яго лічылі дзіваком, але вельмі паважалі, бо ён быў разважлівы, да гарэлкі не імкнуўся, кампаній не шукаў, але каму трэба - дапамагаў.
Францішка Хамцуўна лічыла сябе, пэўна, вельмі высокага паходжання не гледзячы на сваё распутнае жыццё. Называла сялян «хамамі». А між тым адзін з гэтых «хамаў» - вырашыў, што яго «высокая» місія ўратаваць яе душу ад пекла. Ён вырашыў вырваць яе з віру распуты і ажаніцца з ею. Натура страсная, яна згадзілася на яго прапанову. Пачала жыць у вёсцы, але паводзіла сябе па-ранейшаму: любіла паспаць, не паліла ў печы, ленавлася. Муж яе ўсё рабіў сам. Сяляне з’яўленне гараджанкі ўспрымалі са здіўленнем, адчувалі што яна ім чужая. Казалі, што Павел не хацеў жаніцца, бо шукаў сабе «каралеўну». Любілі паслухаць яе расповеды пра гарадское жыццё з яго спакусамі і грахамі. Жыццё вёскі паказана вельмі традыцыйным: тут кожны мае сваё месца, жанчына нараджае дзяцей і працуе ў хаце, мужчына - у полі ці на рацэ. Нараджэнне і смерць тут успрымаюцца як жыццёвыя справы. Ніхто не імкнецца вырвацца з паўсядзённага кола. Зімой - доўгімі вечарамі мужчынаы майструюць зубы да баронаў, жанчыны - прадуць кудзелю. Ульяна (сястра Паўла) імкнулася навучыць Франку прасці, але тая сказала, што да гэтай працы ў яе баляць рукі і ногі і не стала вучыцца. Увогуле, складваецца ўражанне, што яна звычайная гультайка: сярдуе і сварыцца, калі яе прымушаюць працаваць гаспадары (а, між іншым, - яна ж наймалася каб працаваць, служыць ім), не мае ахвоты да працы ў вёсцы (дзе стала жонкай селяніна). І якраз перастала яго любіць тады, калі ён стаў яе прымушаць працаваць. Можна сказаць - праз гэта яго ўзненавідзела і вырашыла атруціць. Дурны, дурны Павел, думаў, пэўна, што яна змагаецца з д’яблам, а яна змагалася ўсяго толькі са сваёй лянотай. І не трэба казаць пра тое, што яна чарговы «лішні герой» у літаратуры (як той Абломаў, дарэчы, таксама лайдак, ці Чацкі). Нават чытаць не магла толкам навучыць Паўла: паказала літары і кінула навуку. Павел сам па малітоўніку вучыўся чытаць, бо лічыў што «вялікае шчасце славіць Бога па-кніжнаму». Дарэчы, у лепшых рамантычных традыцыях паказана набожнасць сялян. Прывітальнамі словамі ў вёсцы з’яўляюцца «Пахвалёны Езус»! Твор напісаны ў 1888 годзе. Сяляне ставяцца з павагай да Франкі за тое, што яна ўмее чытаць малітоўнік. Канешне, вёску паказвае Эліза Ажэшка крыху «пастаральна» - ні табе голаду, ні нястач, дзеці сытыя, задаволеныя, дагледжаныя. Калі і памірае які (унук Аўдоцці), то аб гэтым распавядаецца між іншым. Каб паказаць, што і ў Аўдоцці ёсць свае клопаты, што яна чулая жанчына (бач ты, плача па ўнуку!).
Францы хутка надакучыла жыццё ў вёсцы - стала вабіць зноў гарадское. А калі яна даведалася, што на летнюю дачу (у суседні маёнтак) прыехаў нейкі паніч, то вельмі захацела убачыць. Зразумела, чаго! Урэшце-рэшт: свайго дамаглася, злюбілася з лёкаем і збегла ад Паўла. Ён распытваў пра яе, хаця людзям казаў, што жонку адпусціў да сваякоў. Яе не было тры гады. Вярнулася з маленькім сынам (ад лёкая). Сыну было 1,8 месяцаў. Як толькі лёкай даведаўся, што яна цяжарная - кінуў, знайшоў сабе другое месца працы. Яна цярпела нястачы, працавала на чорнай рабоце (мыла падлогі, бялізну). Захварэла, трапіла ў шпіталь. Дзіцё аставіла на прачку, за што той плаціла. Пасля шпіталю, вырашыла вярнуцца да Паўла. Вярнулася, ён прыняў яе і назваў байструка сынам. Эліза Ажэшка піша, што сялне добра ставіліся да байструка. Гэта лухта! Ведаючы псіхалогію сялян, можна сказаць, што не будуць яны называць «сіратою» незаконна народжанае дзіця. І ставіцца спагадліва да яго не будуць. Тут хлусіць пісьменніца. Як і наконт іх занадта вялікай набожнасці. Як і пра шчаслівае не галоднае жыццё сялян - хлусня, рамантычная хлусня. Мой прадзед, калі зарабіў грыжу на цяжкай сялянскай працы вымушаны быў прадаць карову, каб зрабілі аперацыю. Зрабілі, а ён і памёр. Як кажуць: ад чаго лячылі, ад таго - памёр. А сям’я засталася без каровы. Сям’я была не з самых бедных - сваю кузню мелі. Толькі ўсе тры дачкі вымушаны былі ісці працаваць тымі ж самымі пакаёўкамі (менавіта працаваць, а не бадзяцца, як тая Франка).
Не доўга Франка пажыла спакойна ў Паўла. Да дзіцяці яна ставілася цікава - здаецца і шкадвала яго, але ж і біла. Тут Павел стаў на яе крычаць, прымушаць працаваць. Працавала, але лічыла, што за дабрату Паўла зноў трапіла ў няволю. Працаваць па гаспадарцы (на сябе ж саму - гэта для яе няволя!). І тут зноў натура Франкі дала аб сабе знаць - убачыла, што падрос Даніла (малодшы брат шваргы Паўла Піліпа Казлюка). Захацела яго «звесці ў блуд». Пачала дапамагаць і’х сям’і ў працы. Хутка з Данілам стала сустракацца. Брат Піліп даведаўся ад аднавяскоўцаў пра Данілу і Франку і пабіў малодшага брата за гэта. За «Садом і Гамору», за грэх. Франку Павел таксама пабіў. Толькі вось яна не адступіла, а вось Даніла адразу адступіў (так яна яму і патрэбна была!). Калі яна пачала зноў шукаць сустрэчы з Данілам, і асталася з ім адзін на адзін, лашчылася, ён ударыў яе і збег. Франка яшчэ больш пачала зліцца на «гэтых хамаў». А Павел пачаў біць і крчаць на яе за ўсё, думаў, што гэтым спасае яе душу. Цікава сяляне разважалі - «б’е жонку - значыць спасае яе душу!» Вышэйшая філасофія! Але і гэта не дапамагло. Франка вырашае атруціць мужа. І сыпе здабытую ў горадзе атруту (для сябе берагла) мужу ў крупнік. Ён есць і яму становіцца дрэнна, але мала з’еў. Пра свой учынак Франка расказвае жабрачцы Марцэлі (з якой здружыла, бо тая таксама служыла ў маладосці пакаёўкай). Марцэля расказвае піліпу Казлюку, а то Паўлу. Якраз праз пераправу, што праходзіла праз іх вёску едзе ўраднік. Яму даносяць на Франку, ён забірае яе каб адвезці ў турму. Павел не памірае. Ноччу ён ўсё яшчэ хворы ідзе да ўрадніка, аддае яму астаўленыя бацькам грошы (што бацька закапаў пад печчу), каб ураднік вызваліў Франку. Той забірае манеты і адпускай Франку пры ўмове, што Павел угаворыць суседзяў не данасіць на ўрадніка. Франка зноў вяртаецца ў дом Паўла. Гэты «спасіцель душы» не хоча адпусціць яе. Яна трапляе зноў у няволю (па яе меркаванню). Адносіны Франкі да Паўла дваістыя: яна ужо яго не кахае (ды і не кахала!), але лічыць занадта добрым да яе, ненавідзіць за тое, што зняволіў яе , прывязаў да сябе і лічыці сябе абавязанай яму, бо ўзяў да сябе пасля здрады, яе сына прыняў. Выйсце знаходзіць толькі адно, як пазбавіцца ад гэтага палону - вырашае павешацца. Вешаецца на крыжы, што стаіць на краю вёскі. Павел, як убачыў яе цела, яму стала дрэнна. Але ён не памёр. Застаўся жыць з хлопчыкам Франкі - Актавіянам (Хтавіянам). Вучыць яго чытаць, вучыць яго рыбацкаму рамяству. Павел моліцца ў начы за душу Франкі: «Божа, злітуйся з яе грэшнай і няшчаснай!» так і заканчваецца кніга. Застаецца толькі здагадвацца: любіў Павел Франку ці любіў праз яе асобу сваю місію выратавальніка яе душы?!
(па кнізе: Эліза Ажэшка «Хам»: аповесць для старэйшага школьнага ўзросту / Э. Ажэшка: пер. з польск. мовы Я. Бяганскай. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2007. - 207 с.)
Свидетельство о публикации №212120301652
Но, может быть, вы знаете, что означает слово
"захлопотались". По-русски такого слова нет.
А в белорусском?
Кстати, вы уже приучились говорить по-ленинградски: "поребрик"?
Владимир Байков 14.12.2012 13:47 Заявить о нарушении
Устать, измучиться от хлопот...
Сергей Евин 14.12.2012 14:30 Заявить о нарушении
Но, его белорусы употребляют. Особенно, живущие в сельской местности. Особенно, считающие себя "образованными". Надо сказать, что и белорусского (пусть и диалектного) меньше и меньше. Всё больше - "тросянка". Относительно русского - Вам ответили уже. Насчёт, "поребрик" - первый раз слышу. Дети меня забрали, из дома не имею возможности выходить часто. Спасибо за интересное слово. А что оно означает?
Елена Гайдамович 14.12.2012 14:41 Заявить о нарушении
Елена Гайдамович 14.12.2012 14:48 Заявить о нарушении