Омолодилась

Памаладзілася.

Мястэчка маё знаходзіцца на тэрыторыі былой Другой Рэчы Паспалітай. У саветы трапіла толькі з 1939 года. Толькі пачалі “абабшчэствляць,” а тут – і вайна. Вядома ж, не ўсе зразумелі, што ўсё-роўна ў калгас загоняць. Вайной згарэла шмат дакументаў. У тым ліку і запісы аб нараджэнні людзей. “Метрыкі”, як тады казалі. Як саветы зной прыйшлі, то пачалі наноў перапісваць людзей. Мая мама са мной у райцэнтр паехала, каб дакументы далі. У яе чатыры дачкі было. Я самая малодшая, з сястрой у нас гады два а, можа, і тры розніцы. Дык, там людзей было процьма, дзе запісвалі. Мама, яна не пісьменная была. Дужа там і не запамінала, калі хто радзіўся. Раней жа як… Хто радзіўся ля якога свята запаміналі. Напрыклад, сястра мая нарадзілася на Тройцу, я – перад самым Пятром. Ну а тыя самыя дужа граматныя работніцы, што пісалі, яны тых святаў дужа не ведалі. А можа і не хацелі ведаць… Добра яшчэ калі свята “гадавое,” а то калі які “прысвятак,” ці, напрыклад, Пасха. Кожны ж год па-рознаму… Ну, як там яны з мама вылічвалі, я ўжо добра і не помню… Але ж калі зрабілі тыя дакументы, атрымалася, што мы з сястрой нарадзіліся ў адзін год з розніцай у тры месяцы. Матка наша дужа смяялася, казала:“Што я зайчыха якая, каб праз тры месяцы нараджаць.” Але ж дужа гэта доўга тыя дакументы мяняць, ды й ці было таго часу. Так і засталіся мы з сястрой з розніцай у тры месяцы народжаныя…
А з тымі дакументамі яшчэ і не тыя дзівосы былі… Бабы нашыя дужа ж маладымі хочуць быць. Вядома ж, бабы! Дык, маладзіліся некаторыя. Хто на год, хто на два маладзіліся… Некаторыя ў якіх і дакументы былі, нарошне казалі, што няма і па-новаму запісваліся. Але ў большасці, якія там дакументы… Адна з суседняй вёскі захацела памаладзіцца аж на пяць гадоў. Запісалася. А тады ўжо, як у калгас сталі заганяць, дужа пашкадавала… Прайшоў час, пастарэлі тыя быбы, што і маладзіліся, не памагло. А тут і пенсію сталі плаціць… Дык, тая мая знаёмая ўсім казала ўжо, што памаладзілася. І ездзіла дакументы правіць, каб ужо пенсію атрымаць… Але ж нічога не змагла зрабіць, бо акрамя таго пасляваеннага запісу нічога не было і ў архівах тых. Так і памёрла да пенсіі.


Рецензии
Думав тут пишуть тільки російською, був дуже здивований, але прочитав! З дитинства маю якусь генетичну пам"ять на рідні мови: польску,сербську, білоруську, чешську, та й наприкінці російську. Аби б сте мав де їх вивчати, але окрім латині та німецько-англійскої ніц не вивчав.
Отже прочитав, зрозумів (ну майже все), посміявся. Сподобалось.
Самого мене дядько Сергій Міщук у метриці прописав "Миколович", бо відкіль йому було знати, що по тату Миколі, син "Миколайович". Але не біда, в російському паспорті у мене "Николаевич", бо тато ж таки Микола.
Красно дякую за "Омолодження", це одна з багатьох історій тих часів.
Успіхів, та здоров"я!

Пандагрюэль   04.01.2013 18:51     Заявить о нарушении
Спасибо, коллега! Рада, что моё скромное творчество кого-то зантересовало. Вам также: успехов и творческой удачи!

Елена Гайдамович   04.01.2013 19:42   Заявить о нарушении
Здесь есть рассказы и на английском языке! Но, соглашусь с Вами, коль уж сайт русской прозы, то писать нужно на русском. Таковы правила игры.

Елена Гайдамович   04.01.2013 19:46   Заявить о нарушении
английский мне не очень. разве что... "Ветер в ивах".

Пандагрюэль   04.01.2013 23:33   Заявить о нарушении