О притчах

Прачытала Янку Сіпакова Двое на вуліцы. Выбранае / Я. Сіпакоў: уклад. Віктара Шніпа. - Мінск: Маст. літ., 2011. - 543 с.
Прачытала і... знайшла, нарэшце, тое чаго шукала ў беларускай літаратуры. А шукала я - сучаснай прозы не толькі стылістычна, але і па тэматыцы на беларускай мове. Бадай ужо і заблудзілася сярод апісанняў сялянска-калгаснага побыту і спроб прадстаўнікоў старога пакалення «навучыць жыць» моладзь.  Дарэчы, «навучыць жыць» немагчыма, каб навучыцца, трэба - жыць! Надакучылі і бясконцыя трактоўкі ўласнай гісторыі беларусамі. Хацелася, прабачце, мадэрну (ну, няхай сабе і постмадэрну!). І вось нарэшце. Трапіла на творы такога кшталту. Дзе добрая мова і без розных асабіста выдуманных «слоўцаў». А некаторыя ж мяркуюць, чым больш слоў яны прыдумаюць, тым большыя пісьменнікі. Дудкі! Дзе сюжэт мадэрновы. Дзе патаемная думка ёсць і чытач сам да яе прыходзіць. Творы з глыбокім філасофскім сэнсам і, разам з тым, дастаткова простыя для ўспрымання. Маю на ўвазе «Прытчы і матафары», змешчаныя ў кнізе. А менавіта гэта: «Клетка», «Труба», «Ледавік і Джунгляня», «На Маналы», «Барацьба», «Над прадоннем», «Прымірэнне», «Ідучы», «Шукальнікі». Найбольш мяне ўразіла, канешне, «Клетка». Ёсць нешта ад Сартра ў тым аповедзе. Але, надзея застаецца. Яна - у роздуме пакаранага. Простыя ісціны перамагаюць вечнасць, вышэйшы закон. І гэта, безумоўна, прываблівае чытача, што заблытаўся ў павуцінне гэтых самых вышэйшых мудрасцей. Ні ў адной з прытчаў героі не маюць імёнаў. Тэндэнцыя постмадэрновая. Але ж і няма ў тэкстах надакучлівых «Ён», «Яна» у кожным сказе, як, напрыклад, на ПРОЗЕ. ру. Майстр, майстр, схіляю галаву! Шкада, што Вы памерлі! Бо ў творах вашых ёсць самае галоўнае - талент.
Набяруся смеласці і выкажу адну здагадку: большасць з прытчаў напісана ў 90-я гады ХХ ст. Я не біёграф і нічога не ведаю пра Я. Сіпакова, таму згадка мая грунтуецца толькі на атмасферы твораў, якую майстарскі перадае пісьменнік. Цікава праверыць, ці так. У зборніку творы не датаваныя. Канешне, спадабалася і «Яма» тут як мне бачыцца і асабісты боль і боль за «сваіх», за нас. «Як лёгка і проста ўзвышаць усё чужое, і як цяжка і небяспечна заступацца за сваё роднае...» (с. 443)
«На Маналы» - цікавы твор. Бездапаможнасць перад непазбежнасцю. Бязвольнасць сучаснага чалавека, няўменне яго быць героем, ціхмянасць, рахманасць. Хіба гэта не рысы сучаснага беларуса? А сучаснага зямляніна? І вяровачку сам падрыхтаваў. Але ж і нож тачыў. І да апошняй хвіліны не ведаў, што прыдзецца скарыстаць: нож ці вяроўку. Па-майстэрску напісана.
Ні ў воднай з прытчаў не ўдаецца чытачу здагадацца пра заканчэнне не дачытаўшы. Нечаканыя сюжэты, нечаканыя высновы, нечаканыя фіналы. І гэта прыцягвае. Ды й роздуму ёсць месца. Чаму так часта бывае, што пасылаюць нас на тое «Маналы», а мы і не ведаем, што браць з сабой: нож ці вяроўку? І чаму так: «А як што дрэннае - усё і едзе, і плыве, і ляціць...» Пра жыццё прытча, пра жыццё... Пра жыццё і «Барацьба». Сімвалізм, змешчаны ў вясковую абалонку. Камароў шмат, ой як шмат. У гэтым - іх сіла. І з’ядуць, абавязкова з’ядуць яны чалавека. Вам стала страшна? А паспрабуйце Ваш страх перадаць праз метафару. У аўтара атрымалася. Плюс - зразумелы сялянскі антураж. Пераклікаецца з Артэга-і- Гассетам.
«Над Прадоннем» (прадонне - пропасть). Сутнасць прытчы заключаецца ў апошнім сказе: «Чалавек чамусьці не разумеў, што без крылаў ён ужо не супернік самалёту...»
«Прымірэнне» - не ведаю што й сказаць. Тэма не новая: «інь» і «янь», «кат» і «ахвяра». У беларускім варыянце: птушка (дакладней, яе дзюба) і чарвяк. Штосьці ў гэтым ёсць.
«Ідучы» з месца А ў месца Б, мы ідзем па коле. Але ідзем, бо змушаны. Так трэба. Няхай і не нам.
«Шукальнікі» - адна з варыяцый вядомай ісціны, што багатым у Рай не ўвайсці, а бедных туды не пусцяць багатыя. Пратэст супраць заганнай любові да грошаў.
Прытча і казка тым і карысна, што кожны тлумачыць, яе як можа. Вось як я ўбачыла сэнс твораў.


Рецензии
Здравствуйте,Елена! Притчи-они очень интересуют меня. Жаль, что в критическом обзоре Вы не изложили суть притч.Это можно было бы сделать,ведь они тем и хороши, что мудры и коротки. Посмотрите, если не лень:http://www.proza.ru/2013/10/15/679
http://www.proza.ru/2013/10/15/844

Всего Вам доброго.

Майя Уздина   13.08.2016 12:22     Заявить о нарушении
Майя, я притчи читала в текстовом бымажном варианте. :) Советую читать бумажные книги.

Елена Гайдамович   13.08.2016 21:30   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.