Дужа вучоная

Пры Польшчы у нашым мястэчку дужа было выгодна лічыцца “палякам”.

Розніцы паміж “палякамі” і “каталікамі” у ІІ Рэчы Паспалітай урад ніякай не бычыў. Таму, местачковыя беларусы-каталікі аўтаматычна залічываліся ў “палякі,” не гледзячы на тое, што ведалі толькі некалькі польскіх слоў, а чытаць па-польску не ўмелі зусім. Вымаўленне местачкоўцамі польскіх слоў было такім, што некаторыя з іх варта прывесці, прынамсі, вось гэтыя: “хуінка” – елка, “кжыш” – крыж, “перакрэнцілі” – перакруцілі і г.д.

Чалавек які вольна чытаў па-польску (асабліва жанчына, бо яны найчасцей увогуле не вучыліся) карыстаўся дужа вялікай павагай. З-за гэтага і здарыла вось такая смешная гісторыя.

Адна паненка дужа ж хацела выглядаць адукаванай у вачах кавалераў. Хаця, найчасцей, акрамя хатніх гаспадарчых спраў ды догляду малых дзяцей у жыцці “паняў” і “паненак” нічога не было. Прадэманстраваць сваю адукаванасць можна толькі ў касцёле, дзе вернікі адкрывалі малітоўнікі і чыталі. Некаторыя, праўда, чыталі пацеры па памяці. Але ж наша паненка прынесла з сабой у касцёл “ксёнжку” (так на польскі лад любілі казаць местачкоўцы), разгарнула яе і ўпарта “чытала”.

Тут адзін з “ухажораў” заўважыў маленькую акалічнасць:
– Паненка Мар’яна, у Вас ксёнжка да гары нагамі ў руках!

На што Мар’на, зачырванеўшыся, адказала:
– Ат, недарэчнасць! То ж, пан, дзеці перакрэнцілі!!!


Рецензии
Гэтую гісторыю я ў дзяцінстве ад бабулі чула :) Яна была менавіта з такіх -- беларусы-каталікі. А то ўсё "палякі-палякі".

Нероли Ултарика   26.03.2013 17:03     Заявить о нарушении
Гісторыя універсальная. Адным словам - байка.

Елена Гайдамович   26.03.2013 21:11   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.