Огурцы
Местачковыя нашы бабы цвёрда вераць у розныя забабоны і перасцярогі. Ніводная з іх ніколі не стане мыць бялізну напярэдадні “гадавога” свята, ці выліваць ваду пасля мыцця на дарогу. Не сказаць, каб акуратысткі, а ведаюць: хварэць будзеш, калі тое парушыць. Ды і ўжо калі што дала суседцы, а ў самой не стала, значыць, у суседкі рука “цяжкая”. А калі сама што ўзяла (расады якой, ці яек “пад курыцу”) і тое не прыжылося, дык адно кажа: “Суседка пакашдавала”. Вось праз тае забабоны і случылася ў аднаго местачкоўца гісторыя.
Дужа вераць нашы бабы, што агуркі будуць добрыя, калі сеяць іх на гародзе акурат у той час, як мужчыны мыюцца ў лазні. Маўляў, мыжыкі свае “агуркі” мыюць, дык і на градах агуркі вырастуць такія ж добрыя. Адзін, не стары яшчэ местачковец (прозвішча не варта называць, бо і так сябе пазнае), з сынам і маладым зяцем вытапілі лазню і вечарком вырашылі пахвастацца венікамі. А бабы (усе тры з тае хаты, каб на іх ліха) як таго і чакалі: намачылі насенне і, як толькі мужыкі ў лазню, бабы падалы падагнулі і ў грады са сваімі агуркамі палезлі.
У каго як, а ў нашага местачкоўца лазня ў адным канцы гарода, а сажалка – у другім. А любіў ён венікам пахвастацца, ды ў халодненькую сажалку сігануць. І зяця з сынам да таго ж прывучыў. Вядома ж бегалі ў адамавым касцюме. У сваім жа панадворку! Бабы ў градах сагнуўшыся корпаюцца, а нашы мужчынкі, усе як адзін, з лазні выскачалі, да сажалкі дабеглі і сіганулі. Бабы за гаворкай і галоў не паднялі, а можа і з бабскай сваёй урэднасць віда не падалі. Мужчынкі нашы толькі ў сажалцы аглядзеліся і ўгледзілі, што шлях назад адрэзаны. А тут, як на зло, суседка з вядром ішла, ды на заборы павісла, “языком зачапілася” з гаспадыняй. За кустом, яна мужчын і не відзела, а толькі калі бегчы, міма яе нада. Тады ўжо ўсё мястэчка знаць будзець, што гаспадар голы па гародзе носіцца.
Так і адсядзелі нашы мужчынкі ў халоднай вадзе, дакуль бабы не нагаварыліся і не разышліся. А баба яна, вядома, покуль усім косці не перамые, не адыдзецца. Ссінелі ўсе чыста. Май, то ён май: каню – сена дай, сам – на печ уцякай!
Дык і забабон спраўдіўся: агуркі ў той год былі акурат такія ж як мужчынкі “гонар” у халоднай вадзе – скукожаныя, ды нягеглыя.
Свидетельство о публикации №213080700668