Было б шчасце дык няшчасце памагло
Як толькi не змагалiся хатнiя з такой невыноснай цягай. I ўпрошвалi, i страшылi, але нiчога не дапамагала. I, як кажуць: чым далей у лес, тым больш дроў. Пачалiся ў Славiка эпiлептыформныя прыпадкi. Як пацягне бутэльку цi дзве, так на наступны дзень i бракнiцца дзе-нiдзе. Справа гэта вельмi сур’ёзная ды небяспечная. Таму, як даведалася пра такое начальства, дык i з работы зволiла Славіка. Застаўся чалавек безпрацоўным. Каму дапаможа падрабiць i п’е. Нават неяк паспрачаўся на бутэльку з такiмi ж сябрамi, як сам, што з’есь цалкам мыш. I з’еў…. Увогуле стаў ператварацца чалавеча ў нешта.
I вось аднойчы зусiм стала дрэнна Славiку. Прыйшлося жонцы выклiкаць «хуткую дапамогу». Завезлi хворага ў абласную бальнiцу. Пачалi абследаваць ды рыхтаваць нават да аперацыi. Жонка ж дала Славiку на дарогу грошы. Каб, як што, дык купiў у краме сабе што-небудзь паесцi. Але тому Славiку есцi не трэба. Гарэлкi толькi патрабуе арганiзм. Як прыдзецца, так бяжыць гэты «артыст» у магазiн, а потым вяртаецца ў бальнiчны пакой.
Прачынаецца неяк Славiк - глядзь пад падушку: няма грошай! И давай суседзяў па палаце вінаваціць у крадзяжы. Аднаго чалавека нават i бiць стаў. Крычыць на ўсю бальнiцу: «Грошы мае аддавай! А то заб’ю!». Перапужалiся суседзi. Выклiкалi ўрача. А той, у сваю чаргу: псiхiятрычную брыгаду. Скруцiлi «хворага» ды павезлi ў Навiнкi.
У Навiнках жа зусiм па iншаму! Пачаў гаварыць Славiку ўрач, што трэба лячыцца ад гэтай «хваробы». Чалавекам трэба станавiцца. Тады i iншыя хваробы сыйдуць. Жыццё на лад пойдзе. На працу возьмуць. Грошы зарабляць пачнеш. У сям’i ўсе уладкуецца. I, малайчына доктар! Не адразу, але ў хуткiм часе згадзiўся Славiк лячыцца. Як вядома (можа і не многім, праўда, гэта вядома, але лечуць у Навінках не так, як у іншых месцах: тут не заляжышся на ложку, ды і за гарэлкай не пойдзеш.
Прайшоў доўгі час. Вярнуўся Славiк з бальніцы да хаты. Не пазнаюць яго суседзi. Гаворуць: «Глядзi ж ты! Як чалавек змянiўся! Не п’ець. Усё робiць у хаце. Платы адрамантаваў. У хлявах парадкi панаводзiў! Нават радыё ў туалет правёў! А сам папаўнеў, папрыгажэў! Чалавекам стаў». З цягам часу i эпiлепсii той не стала, як i не было. А цераз два месяцы ўладкаваўся на ферму працаваць. Вось як бывае.
Як кажуць людзi: «Было б шчасце, дык няшчасце памагло»!
Свидетельство о публикации №218080701657