Бабуля

Здарылася гэта тады, калі дзед Міхась яшчэ не быў дзедам, а быў маім бацькам, бо мне было ўсяго чатырнаццаць гадоў. У той час мой бацька быў яшчэ маладым мужчынай, яму было трыццыць восем, а маме трыццаць чатыры. А галоўнае, была жывая мая бабуля Ніна. Жыла яна ў вёсцы, была адзінокая. Неяк улетку адправілі мяне мае бацькі да яе на сяло.

- Ты ўжо дарослая, будзеш дапамагаць. Кароў у бабы Ніны няма, радовак таксама няма. Але ёсць козы. Калі будзеш піць коззе малако, дык хоць падужэешь.
Я люблю сваю бабулю. І тады вельмі хацела ехаць да яе. Бо раней мяне на лета да бабулі не адвозілі, таму што яна працавала вартаўніком на ферме  і не было каму быць са мной ноччу ў хаце. У гэты ж год бабуля кінула работу.

Трэба сказаць, што ў бабы Ніны акрамя мяне быў яшчэ ўнук, мой дваюрадны брат Андрэй. Ён на тры гады малодшы за мяне. Праз нядзелю і ён далучыўся да нас з бабуляй. Нам было добра разам! Мы, тады яшчэ зусім дзеці, каталіся на роварах, хадзілі па грыбы ўдваіх, купаліся ў сажалцы, дапамагалі збіраць клубніцы, чакалі калі бабуля “ўпрэцца” і разбура стары калідорчык, але пра гэта потым. Увечары перад нашай хатай збіралася кампанія падлеткаў. Не ўсе яны былі падлеткамі: прыходзілі і зусім дарослыя хлопцы. Да нашай хаты прыходзілі таму, што яна была ў сярэдзіне вёскі і перад хатай складзены былі дошкі для будоўлі прыстройкі. Падлеткі кожны вечар, каля дзесятай гадзіны збіраліся на дошках, звалі і нас.
Неяк у суботу прыехалі да нас на старэнькім  чырвоненькім “запарожцы” мае бацькі. Навезлі гасцінцаў, прысмак розных! Падсілкаваліся і , як заўсёды, пайшлі рабіць вясковую работу. У абед бабуля пачаставла майго бацьку віном, увечары зноў, і ўжо каля васьмі гадзін вечара ён ад выпітага віна і ад зробленай работы крэпка спаў. Каля дзесяці пачала збірацца на дошках моладзь. Спачатку і мы з Андрэем сядзелі з імі, але праз колькі хвілін вырашылі ісці спаць: стаміліся за дзень. Калі мы леглі ў ложкі, мая маці пачала засынаць, а бабулі ўсё не спалася: яна нешта круцілася, прыслухоўвалася. А моладзь на дошках пад акном курыла, гаманіла, дзеўкі пішчалі ад абдымкаў старэйшых хлапцоў. І тут і я, і мая бабуля, чуем, як нехта гаворыць:
- А давай падпалім гэты страшны “запарожац”!  Ух, колькі агню будзе! Ды з выбухам! Крута!

Тут мая бабуля і гаворыць:
- Люда! Люда, уставай! Пайшлі!
- Што? Куды?
- Чуеш? Паліць будуць!
- Каго?
- Машыну! А за машынай і дошкі пачнуць гарэць! З чаго прыстройку тады будаваць! І хата згарыць..
Мая бабуля, як была: у белых панталонах, у белай кашулі, з распушчанымі даўгімі чорна-сівымі валасамі, кульгаючы, выйшла з хаты і , патрасаючы качаргой, як закрычыць на ўвесь голас :
- ГЭЭЭЭЙ! Пайшлі адсюль усе вон! Я вам дам паліць, бл..!! Да сваіх хат ідзіце і іх паліце!
Мы з братам падглядалі ў шыбу! Моладзь, як куры, кінуліся хто куды! Хто ў канец вёскі, а хто ў пачатак! Усю ноч было ціха. Ніхто нікога не паліў. На раніцу мая баба Ніна гаворыць бацьку:
- Ну, Мішачка, хацелі ўчора тваю машыну паліць, калі ты спаў
- Хто? Я нікога не чуў
- Дык хіба б ты пачуў, калі храп дзікі стаяў

Больш на нашых дошках моладзь не збіралася.


Рецензии
Читать, конечно, труднее, чем по-русски, на своём родном языке я стремительно читаю, думаю, что Вы, Оля, уже догадались, но, я всё понимаю, каждое слово! И мне очень нравится белорусский язык, как, впрочем и украинский. Спасибо большое! И, знаете что? Вам надо выставить фотографию бабушки! Р.Р.

Роман Рассветов   14.03.2020 18:28     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.