Ветлiвыя звароты

Высловам ветласці гучыць мне «валадар»,
Валодае маёмасцю, зямлёй, уладай.
Сугучна валадару слова «гаспадар»,
Абодва тытулуюць без прынады.

Ў жыцці грамадскім словы – «сподар», «осподар»,
Скарочана, як бы ў расійскай мове «сударь».
Паходзіць, пэўна што, ад «государь»,
Што падабаецца ўсім, ды служыць людзям.

Пазней прыходзіць з польскай мовы «пан»,
Таго ж парадку «Von» нямецкае вядома.
Аналагам баснійскае ёсць слова «бан»,
Так словы ветласці ўжываюцца свядома.

Эпітэт двараніна, шляхціца яно,
Аднак не трэба гэта слова беларусам.
Памешчыкам, чужым панам даўно дано,
Замацавацца тут не зможа «пан», хоць з вусам...


Рецензии