Мова наша разнастайна

Мова наша разнастайна,
Многа ёсць паняццяў.
Для кагосьці, пэўна, тайна,
Для мяне – багацце.

«Гаманіць» – крычаць, сварыцца
Гаманлівым сходам.
«Размаўляць» – як прымірыцца,
Сварка стане згодай.

Слова ёсць яшчэ «галёкаць» –
Крыкам на ўвесь голас.
Гук разносіцца далёка,
Гнецца ў полі колас.

«Гутарыць» – вясці бяседу
Ціха ды спакойна.
Гутарылі баба з дзедам
Моваю прыстойнай.

Слова ёсць яшчэ «дудукаць»,
Голас – ён прыніжан.
Шэптам – гэта значыць «зюкаць»,
Свістам шэпт прыбліжан.

«Зяпаць» – гаварыць бязглуздна,
З крыкам, ды бяз сэнсу.
Размаўляць цягуча, нудна,
Весці мову прэсну.


Рецензии
Интересна ваша мова-молва, Татьяна! Похожа на украинскую, но другая. Не всё я понял, о чём-то пришлось догадываться, но стих классно написан.
С почтением

Владимир Радимиров   12.10.2022 06:55     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук! Мне было вельмі прыемна яго атрымаць ад Вас!
З цяплом ды павагай!

Татьяна Цыркунова   12.10.2022 20:16   Заявить о нарушении