Я памятую
Як быццам пяцьдзесят гадоў назад:
Сасоннік, ферма ў зацішшы сонным,
Рачулка, мост, калгасны сад…
А вёска называецца Дуброва!
Дубрава, дабрыня, дубы!
Якое моцнае і дарагое слова,
Яго не ўмаляць далёкія гады.
Усё гэтак жа сэрцу знаёма…
І старыя хаты, і вуліцы…
Зямлі беларускай гоман,
Дзе неба за лесам хмурыцца.
Жывуць тут другія людзі…
Мае - спяць на мОгілках ціха.
Я ведала, што так будзе,
Але сум на сэрцы і ліха.
За вёскаю, у старым сасонніку,
На крыжах іх твары жывыя,
Пад дажджамі і цёплым сонейкам
На здымках усе маладыя!
Разышліся нашы дарогі,
І вёсачка аджывае,
Час - суддзя непамерна строгі,
Хоць душу пакой напаўняе.
Я выпіла зелле горкае
Сустрэчы з тым, што прайшло…
Застанься са мной, мінулае,
Даруй мне сваё святло!
Свидетельство о публикации №224070300944
НО, слот Твой, Люда, мил и мне понятен!!! Твори, коль тяга в Этом есть!!! - 😀🕊🙋♂️
Анатолий Ведов 20.07.2026 09:56 Заявить о нарушении
И он фактически уже умирает вместе с моим поколением.
Как-то так...
Людмила Мищенко 21.07.2026 19:13 Заявить о нарушении
Анатолий Ведов 21.07.2026 19:49 Заявить о нарушении