Цяжкi шлях

Па прасторнай дарозе жыццёвай
Хто ж не марыў прайсці да канца?
Па дарозе паходнай – суровай –
Шлях ваенны прызваў малайца.

Не паможаш ні крыкам, ні плачам,
Зможа спрытна нясці вараны,
Бо нялёгкая гэта задача –
Шлях-дарога на поле вайны.

Шлях заўсёды цярністы, звыш цяжкі,
Надае ён нямала турбот.
Беззваротны, адчайны ды важкі,
Ён працягнецца, пэўна, не год.

Загарэлыя твары ды рукі,
Бо пад сонейкам, ветрам жыццё.
Вы – прыхільнікі новай навукі,
Сон – на пару гадзін забыццё.

Успаміны аб хаце, аб родных…
Вочы бацькі ды маці ў слязах…
Шлях жыццёвы на подых падобны,
Што адолее мужнасцю страх.


Рецензии