Агонь пякельны

Агонь пякельны, сакрушальны,
Шалёным, страшным быў абстрэл.
Агонь звыш востры, як кінжальны,
Ляцелі з неба сотні стрэл.

Агонь ад ворага смяротны,
Злавесным, жудасным быў акт.
Крычаў аб нечым ў голас ротны,
Не чулі мы – страшыў той факт.

Агонь гвалтоўны, смертаносны,
Жахлівы мінамётаў жар.
Агонь пракляты – нівы-росы
Адчулі на сабе цяжар.

Агонь жахлівы, буйны, жорсткі…
Не дай жа, Бог, адчуць яго.
Крычалі спаленыя вёскі –
Плач горкага радка майго.

Агонь – бязлітасная кара,
За што адчулі мы бяду?
Жыць у цішы – палоніць мара,
Сваім радком распавяду.   


Рецензии