Яблыня, пасыпаная снегам...

Яблыня, пасыпаная снегам,
Упрыгожыў крону сінь-мароз.
Цэлы свет здзівіў шаман разбегам,
Сілаю сваёй давёў да слёз.

Яблыня – танклявая дзяўчынка,
Нібы ў вэлюме стаіць яна.
Пан-мароз вясёлы ад учынка –
Уладар на свеце ад цямна.

Яблыня прыгожая на дзіва,
Свеціцца, нібыта ў серабры.
Маладая ў вэлюме шчасліва,
Дачакалася сваёй пары.

Яблыня цяпер царыца сада,
Прыгажуня – лепей не сказаць.
Трапяткая, ціхая – парадак,
Дзед-мароз так здолеў паказаць.

Яблыня як быццам бы заснула,
Спачывае, набірае сіл.
Не чуваць красуне ветра гула,
Як бы ён у крык ні галасіў.


Рецензии