Адзiнота
Як загубленасць ў свеце без слоў…
Безнадзейная, не лёгкадумная,
Часам у ёй не знаходзіш высноў.
Адзінота глухая, журботная,
Напаўняецца ёю душа.
Нібы багна, што цягне – балотная,
Мітуслівай натуры парша.
Адзінота пустая, пякучая,
Як згрызота гняце, бы крычыць…
Неадліпная, надта ж калючая,
Нібы звер, што ў засадзе маўчыць.
Адзінота сляпая, глыбокая,
Шчасце недзе на самым краю.
Чараўніца яна чорнавокая,
Не адолець яе салаўю.
Адзінота санлівая, шэрая,
Нібы дзень, што зімою глухі.
Адзінота працягнецца эраю,
Не парваць ды не зняць ланцугі.
Свидетельство о публикации №226012300712