Чаруе прыгажосць...

Чаруе прыгажосць прыроды –
Высакародная яна.
Складаць паэты будуць оды –
Прыроды дзіўная сцяна.

Лес бачу – веліч прыгажосці,
Журбота затуляе зрок.
Бо мы з табою толькі госці,
Нібыта споўніўся зарок.

Узгоркі берагоў прыгожых,
На іх сасны шыкоўны строй.
Для каравэлы нават гожых,
Я назаву сасну сястрой.

Павага ды зачараванне,
Як вынік – пачуццё зямлі.
Прыродаю замілаванне:
Лясы пад снегам ды раллі.

Чаруе прыгажосць зямная,
Адзенне з снега на падбор.
Усведамляю: ахінае
Мне душу думка – снег-убор…


Рецензии