Вынiк роздуму
Думка сілы надае.
Гмах драбніц падобны смаге,
Шмат ёсць рысак у яе.
Думка цёплая аб хаце,
Дзе дзіцячыя гады.
Нагадае часам маці,
Бацька дужы, малады.
Думка – лепшая сяброўка,
Дапаможа ў бядзе.
Не ліхая, не ятроўка,
Па жыццю мяне вядзе.
Думка чыстая чаруе,
Ў час бяды ратуе нас.
Шчасце зрэдку ахвяруе,
Каб агонь душы не згас.
Вынік роздуму, развагі,
Думка ахінае дух.
Вартая яна павагі,
З думкаю мацней удзвюх.
Свидетельство о публикации №226012500677