Мароз нясцерпны...
Хто скажа: «Татачка-мароз?»
Сібірскі, моцны ды траскучы,
Пячэ, даводзіць аж да слёз.
Не забываю аб кармушцы –
Для мілых птушак гэта рай.
Няма на свеце зараз мушцы,
Насыплю проса – цераз край.
Мароз бязлітасны, пякучы,
Шалёны, жорсткі, крамяны…
Сагнаў ён птушачак да кучы,
Нібы наезнік страмянны.
Шкадую птушачак зімою –
Сінічак, сояк, вераб’ёў.
Сарокі – рысаю прамою –
Няма пажытку ад палёў.
Мароз няласкавы, кусачы…
Не тата гэты злы мароз.
Сваю ўладу абазначыць,
Не пазбягае ён пагроз.
Свидетельство о публикации №226012600600