Ралля зiмою...

Ралля зімою спачывае,
Нібы дзіця ў калысцы спіць.
Вясною цёплай ажывае
Пад спевы птушак: «Цвіць ды цвіць…»

Ралля прыкрыта слоем снега,
Нібыта коўдраю якой.
Не адчувае часу бега,
Зіма ёй дорыць супакой.

Ралля прыціхшая зімою,
Катае вецер белы ком.
Нясуцца рысаю прамою
Ўсе гурбы снежныя кулём.

Раллю мароз не забаўляе,
Яна заснула да вясны.
Сняжок, як матылёк гуляе,
Ён не трывожыць гэты сны.

Ралля – магутная зямліца,
Нас корміць доўгія гады.
Аддзячыць – можна не дзівіцца,
Яе дух вечна малады.


Рецензии