Стары хваёвы лес...
Пад белым снегам спіць той бор.
Здаецца, позіркам калючым
Ён выражае свой дакор.
Прыгожы бор, ён цёмнагрывы,
Адзнака мілае красы.
Лес меднастволы, бор гуллівы,
Пад снегам спяць там верасы.
Чароўны лес, ён неабсяжны,
Багацце роднае зямлі.
Надзейны, добры шчыт, паважны,
Дарогі ў глыб яго вялі.
Смалісты бор ды заімшэлы,
Залатаногі гонкі лес.
Прамыя дрэвы, нібы стрэлы,
Дразда спеў раптам уваскрэс.
Стары хваёвы лес кашлаты,
Цудоўны, старадаўні бор.
Здаецца трохі сумнаватым,
Ды ўсе хваінкі на падбор…
Свидетельство о публикации №226030600512