Бiрузовая вадзiца

Бірузовая вадзіца,
Струмень талае вады.
Так, вясною ты царыца,
Топіш вёскі, гарады.

Як святло ад бліскавіцы
Ты балбочаш аб вясне.
Казкі вольныя вадзіцы…
Чую іх як бы ў сне.

То жамчужнаю здаецца,
А то колкай, ледзяной.
Ручаёк вясновы ўецца,
А за ім лясок – сцяной.

Серабрыстая вадзіца,
Ты празрыстая, як шкло.
Зломы крыг, ім не прабіцца,
Напаткала крыгі зло.

Бірузовая вадзіца,
Ты напоіш родны край.
Нібы шчодрая крыніца –
Ты сабой заменіш рай.


Рецензии