Як ажывае наваколле...
Ляцяць па небу жураўлі.
Маё чароўнае прыволле,
Цяпло ад матухны-зямлі.
Паветра цёплае такое,
Нібы хто печку растапіў.
Ляжыць зямля пакуль у спакоі,
Прывабіў сон, яго прыліў.
Нядоўгім будзе спачыванне,
Сялянскі дух амаль гатоў.
Мяне чаруе параўнанне –
Задача трактарных пастоў.
Ёсць працадаўца, ёсць работнік,
Што да зямлі даўно прывык.
Ён не гультай ды не гаротнік,
А ўладар без закавык.
Вясною ажывае поле,
Чакае семя зноў ралля.
Прыгожым бачыцца раздолле,
Прагон для ветра бабыля…
Свидетельство о публикации №226030900493