Адышлi партызаны...

Адышлі партызаны,
Час няўмольна бяжыць.
Вам, мае Целяханы,
Трэба ім даражыць.

Думкі ўсе аб Радзіме,
Край пад знакам бяды…
Палымяна аб імях,
Ёсць былога сляды.

Колькі раз аб імёнах
Я пісала радок.
Сказ аб родных, знаёмых,
Тых, хто славіў куток.

Колькі іх не ўхваліш,
Зразумееш не раз –
Славы ім не прыбавіш –
Век-жыццё без параз.

Думкі гэтыя ціснуць –
Час назад не вярнуць.
Боль застаўся – ён існы,
Як я гляну на пуць.

Бо на гэтай чыгунцы
Не адзін скончыў бег.
Змерыць смеласць без унцый
Прысна-памятны век.


Рецензии