Перавага з падзякай
Гэта не перабор.
Ёсць высокая якасць,
Не агідны падбор.
Зацікаўленым зрокам
На былое гляджу.
Будзе добрым урокам,
Бо не без куражу.
Раскаваным, раскутым
Вам падасцца расказ.
Ачышчальна-пакутным,
Не пазбегнуць параз.
Зацікаўленым зрокам
Аб былым я суджу.
Як выснова высока,
Людцы, вам раскажу.
Без былога мы – дзеці,
Неразумны народ.
Бед нямала на свеце,
Трэба мець падыход.
Зацікаўленым зрокам
За сабой валакуць…
Думкі рэчкай шырокай
Мімаволі цякуць.
Свидетельство о публикации №226031100389