Чаму вось так?
Сабе пытанне задаю.
Адказ мой часта мала значыць,
Я толькі сэнс перадаю.
Праводзіць з кім перагаворы?!
Аздобіць, не лямантаваць…
Знайсці сабе такі падворак,
На ім усё падрыхтаваць.
Чаму вось так, а не іначай?
Я гэты запыт часта шлю.
Патрэба ўсё пераіначыць,
Дзеля яе бяду сцярплю.
Саромецца? Не зводзіць лікі?
Такое яўна не па мне.
Рахунак мой заўжды вялікі,
Гучыць урыўкам на струне.
Чаму вось так, а не іначай?
Ніхто не змог мне даць адказ.
Вось ад таго бывае – плачу,
Я напярэдадні параз.
Свидетельство о публикации №226042101258