Лiвень

Вясёлы лівень, гулкі, светлы…
Магутны дожджык, ягамосць.
Такі ж ён радасны ды ветлы,
Чаруе прыгажосць ды моц.

Дождж ачышчальны, дождж вясенні,
Захлёбісты ды прыткі ён.
Ад хмар ляглі на поле цені…
Што ж, у дажджа такі закон.

Ласкавы лівень, шчодры, родны,
Паліў ракою агарод.
На ўсе прыгоды дожджык годны,
Даруе парастку ўзлёт.

Дождж хвошча, зелянеюць травы,
Змывае бруд зімовы з іх.
Ох, лівень, ты вясною бравы,
Працуеш шчыра за дваіх.

Сярэбраны ды цёплы лівень,
Ты праганяеш сон зямлі.
Шалёны ты, вялікай сілы,
Лес абуджаеш, луг, раллі…


Рецензии