Рябинушка. сказка для детей

Посадила бабушка во дворе у плетня маленькую Рябинушку. Прошло несколько лет. Подросла Рябинушка, похорошела и однажды зацвела. Сколько радости принесла она в тот год своей хозяйке! Бабушка с любовью гладила её тонкий стволик, птички слетались со всей деревни, чтобы полюбоваться на сказочную принцессу. А осенью всё деревце покрылось гроздьями сочных рябиновых плодов, ярко-красных маленьких яблочек. “Какое вкусное лакомство нашим деревенским птичкам, которые не улетают на юг, ты припасла, дорогая Рябинушка”, – говорила бабушка. Всю зиму вороны и галки, сороки, воробьи и синички прилетали к бабушке во двор, чтобы отведать сладкое угощение.
Но прошло ещё несколько лет, и померла её хозяйка, старая бабушка. Опечалилась Рябинушка. Скучно и неуютно ей стало жить во дворе опустевшего дома. А потом пришла холодная дождливая осень и сорвала с её веток все листочки. Заплакала Рябинушка, только её горю никто не может помочь. Прилетела Синичка и зазвенела тонким голоском: “Не плачь, Рябинушка, ты ещё молода и сильна, потому можешь сама кому-то помогать. Посмотри на себя, ты же красавица в красном платьице”. Послушала Рябинушка совет Синички и успокоилась.
Наступившая зима укрыла снегом голые веточки деревца. Но с них всё ещё свисали ярко-красные гроздья сочных плодов, которые спасают от голода зимующих птиц. “Ничего страшного, – думала  Рябинушка, – мои яблочки лишь слегка подмёрзнут и станут ещё вкуснее”.
Деревце очень любило, когда на её ветви садились птицы. Особенно её завораживали голоса перелётных птиц, такие звонкие, весёлые и счастливые в летнюю пору. “Но сейчас зима, – печалилась Рябинушка, – и птичьих трелей почти не слышно. Лишь Синичка иногда радует меня, только где она сейчас? Видимо прячется в лесу от холода под пушистые лапочки ёлки”.
– Не печалься, – однажды просвистел рядом с деревцем северный Ветер. Он прилетел издалека и многое повидал на своем пути. – Скоро к тебе прилетят нежданные гости.
“Нежданные гости?” – обрадовалась Рябинушка и стала ждать. А северный Ветер не спешил покидать деревню, он часто заглядывал во двор опустевшего деревенского дома, надувая большие сугробы снега рядом с крыльцом. Только никто не чистил это крыльцо и дорожки от снега, потому что некому было по ним ходить. Тонкая Рябинушка замерзала, её ствол покрывался льдом, и ей очень хотелось спать. Но она не могла позволить себе уснуть в ожидании прилёта гостей.
Наконец, в тихий солнечный денёк Рябинушка смогла немного отогреться, и тут случилось чудо. Деревце услыхало во дворе какие-то непонятные звуки, похожие на журчание или свист. Внезапно небольшая стайка красногрудых птичек облепила все её веточки, на ходу стряхивая с них снег. 
– Привет! – поздоровались с Рябинушкой незнакомые птички. – Мы снегири, прилетели к вам издалека, с очень холодного Севера, чтобы переждать здесь лютые морозы. Рябинушка, угости нас своими сочными плодами, мы так проголодались!
– Пожалуйста, угощайтесь, я очень рада вам! – оживилась Рябинушка. У неё тут же поднялось настроение. Ей стало так приятно, что она может накормить уставших голодных птиц!
Весь день до вечера снегири рассказывали ей о жизни на далёком Севере, а она делилась с ними своими радостными впечатлениями от ушедшего лета. 
– Мы погостим у вас до конца зимы, а затем вернёмся на родину, – сказал вожак птичьей стаи. – Вы же сами знаете, что в гостях хорошо, а дома лучше.
– Я вас понимаю, – согласилась Рябинушка. – Родина для всех нас дороже всего на свете.
Всю зиму снегири жили в деревне. И они не голодали. Их кормили рябины, которые росли в каждом деревенском дворе, да и другие деревья не обижали гостей. Калина красная тоже сберегла для них свои плоды, боярышник, шиповник были рады угостить птиц. Но как только потеплело, снегири, поблагодарив всех за заботу, улетели к себе на родину. 
– Я тоже улетаю на Север вслед за птицами, – сказал Рябинушке северный Ветер. И улетел.
Только деревце уже не скучало. Оно знало, что с наступлением весны скоро в деревню вернутся с южных стран перелётные птицы. Первыми прилетят скворцы. Они займут свои старые скворечники и от рассвета до заката будут распевать  знаменитые скворцовые песни. Затем прилетят белые аисты, грачи, зяблики, вяхири, пеночки, варакушки. Их нежные голоса будут радовать и восхищать всех жителей деревни.
Всё произошло так, как думала Рябинушка. По утрам на чистое голубое весеннее небо всходило Солнышко. С каждым днём его лучи становились ярче и горячее. А когда весь снег растаял, из мокрой земли на белый свет пробились тонкие зелёные ростки трав. 
– Весна пришла! – ликовали деревья, трещали сороки, каркали вороны, звенели синицы.
Да и наша Рябинушка совсем ожила. Её корешки согрелись, на веточках распустились нежные светло-зелёные листочки.
Однажды в старое гнездо на крыше бабушкиного дома вернулась семья белых аистов. Птицы облетели бабушкин двор, старый сад и поздоровались со всеми деревьями.
– Привет! Мы вернулись, – сообщили верные друзья.
– Мы вас ждали, – отозвалась Рябинушка, а вслед за ней и все деревья в саду. 
И вот уже одно за другим начали цвести плодовые деревья. Сначала Алыча, затем Вишня, Слива, Груша и, наконец, зацвела старая бабушкина Яблоня. Аромат цветущего “белоснежного” сада разлетелся по всей округе. На веточках Рябинушки тоже распустились соцветья крупных белых цветов. Они сделали её похожей на очаровательную невесту в кружевном наряде.
Вскоре по деревне полились нежные трели Соловушки, и раздался бодрый пронзительный свист ласточек и стрижей. Вернувшиеся с южных стран птицы звенели, свистели, трещали, воспевая красоту весенней, а затем и летней поры.
“Как славно жить на белом свете, – радовалась Рябинушка, – у меня столько друзей!”
Придет осень. Прекрасные весенние цветы Рябинушки превратятся в гроздья сочных ярко-красных плодов. И хотя звонкоголосые перелетные птицы в эту пору года улетят зимовать в южные страны, Рябинушка не станет печалиться. Её вкусные плоды будут кормить других птиц, которые прилетят к ней в гости с холодного Севера на всю зиму.
 

Рабінушка (пераклад на беларускую мову)

Пасадзіла бабуля ў двары каля тына маленькую Рабінушку. Прайшло некалькі гадоў. Падрасла Рабінушка, папрыгажэла і аднойчы расквітнела. Колькі радасці прынесла яна ў той год сваёй гаспадыні! Бабуля з любоўю гладзіла яе тонкі ствол, птушачкі зляталіся з усёй вёскі, каб палюбавацца на казачную прынцэсу. А ўвосень усё дрэўца пакрылася гронкамі сакавітых рабінавых пладоў, ярка-чырвоных маленькіх яблычкаў. "Які смачны ласунак нашым вясковым птушачкам, якія не ляцяць на поўдзень, ты прызапасіла, дарагая Рабінушка", – казала бабуля. Усю зіму вароны і галкі, сарокі, вераб'і і сінічкі прыляталі да бабулі ў двор, каб паспытаць салодкі пачастунак.
Але прайшло яшчэ некалькі гадоў, і памерла яе гаспадыня, старая бабуля. Засмуцілася Рабінушка. Сумна і няўтульна ёй стала жыць у двары апусцелай хаты. А потым прыйшла халодная дажджлівая восень і сарвала з яе галінак усе лісточкі. Заплакала Рабінушка, толькі яе гору ніхто не можа дапамагчы. Прыляцела Сінічка і зазвінела тонкім галаском: "Не плач, Рабінушка, ты яшчэ маладая і дужая, таму можаш сама камусьці дапамагчы. Паглядзі на сябе, ты ж прыгажуня ў чырвонай сукеначцы". Паслухала Рабінушка параду Сінічкі і супакоілася.
Надышоўшая зіма атуліла снегам голыя галінкі дрэўца. Але з іх усё яшчэ звісалі ярка-чырвоныя гронкі сакавітых пладоў, якія ратуюць ад голаду зімуючых птушак. "Нічога страшнага, – думала  Рабінушка, – мае яблычкі толькі трошкі падмерзнуць і стануць яшчэ смачнейшыя".
Дрэўца вельмі любіла, калі на яе галінкі садзіліся птушкі. Асабліва яе зачароўвалі галасы пералётных птушак, такія звонкія, вясёлыя і шчаслівыя ў летнюю пару. "Але цяпер зіма, – смуткавала Рабінушка, – і птушыных пошчакаў амаль не чуваць. Толькі Сінічка часам цешыць мяне, але дзе яна цяпер? Мабыць хаваецца ў лесе ад холаду пад пухнатыя яловыя лапкі".
– Не смуткуй, – аднойчы прасвістаў побач з дрэўцам Сівер. Ён прыляцеў здалёку і шмат чаго пабачыў на сваім шляху. – Хутка да цябе прыляцяць нечаканыя госці.
"Нечаканыя госці?" – узрадавалася Рабінушка і пачала чакаць. А Сівер не спяшаўся пакідаць вёску, ён часта зазіраў у двор апусцелай вясковай хаты, надзімаючы вялікія гурбы снегу побач з ганкам. Толькі ніхто не чысціў гэты ганак і дарожкі ад снегу, таму што няма каму было па іх хадзіць. Тонкая Рабінушка замярзала, яе ствол пакрываўся лёдам, і ёй вельмі хацелася спаць. Але яна не магла дазволіць сабе заснуць у чаканні прылёту гасцей.
Нарэшце, у ціхі сонечны дзянёк Рабінушка змагла трохі адагрэцца, і тут здарыўся цуд. Дрэўца пачула ў двары нейкія незразумелыя гукі, падобныя на цурчанне альбо свіст. Раптам невялікая чародка чырвонагрудых птушачак абляпіла ўсе яе галінкі, на хаду стрэсваючы з іх снег. 
– Прывітанне! – прывіталіся з Рабінушкай незнаёмыя птушачкі. – Мы гілі, прыляцелі да вас здалёку, з вельмі халоднай Поўначы, каб перачакаць тут лютыя маразы. Рабінушка, пачастуй нас сваімі сакавітымі пладамі, мы так прагаладаліся!
– Калі ласка, частуйцеся, я вельмі радая вам! – ажывілася Рабінушка. У яе тут жа падняўся настрой. Ёй стала так прыемна, што яна можа накарміць стомленых галодных птушак!
Увесь дзень да вечара гілі распавядалі ёй пра жыццё на далёкай Поўначы, а яна падзялілася з імі сваімі радаснымі ўражаннямі ад былога лета. 
– Мы пагасцюем у вас да канца зімы, а затым вернемся на радзіму, – сказаў важак птушынай чарады. – Вы ж самі ведаеце, што ў гасцях добра, а дома лепш.
– Я вас разумею, – пагадзілася Рабінушка. – Радзіма для ўсіх нас даражэйшая за ўсяго на свеце.
Усю зіму гілі жылі ў вёсцы. І яны не галадалі. Іх кармілі рабіны, якія раслі ў кожным вясковым двары, ды і іншыя дрэвы не крыўдзілі гасцей. Чырвоная Каліна таксама зберагла для іх свае плады, глог, шыпшыннік былі радыя пачаставаць птушак. Але як толькі пацяплела, гілі, падзякаваўшы ўсіх за клопат, паляцелі да сябе на радзіму. 
– Я таксама лячу на Поўнач услед за птушкамі, – сказаў Рабінушцы Сівер. І паляцеў.
Аднак дрэўца ўжо не нудзілася. Яно ведала, што з прыходам вясны хутка ў вёску вернуцца з паўднёвых краін пералётныя птушкі. Першымі прыляцяць шпакі. Яны зоймуць свае старыя шпакоўні і ад світання да змяркання будуць спяваць  знакамітыя шпачыныя песні. Затым прыляцяць белыя буслы, гракі, берасцянкі, вяхіры, пеначкі, варакушкі. Іх пяшчотныя галасы будуць цешыць і захапляць усіх жыхароў вёскі.
Усё адбылося так, як думала Рабінушка. Па раніцах на чыстае блакітнае вясновае неба ўзыходзіла Сонейка. З кожным днём яго прамяні станавіліся больш ярчэйшымі і гарачэйшымі. А калі ўвесь снег растаў, з мокрай зямлі на белы свет прабіліся тонкія зялёныя парасткі травы. 
– Вясна прыйшла! – радаваліся дрэвы, трашчалі сарокі, каркалі вароны, звінелі сініцы.
Дый наша Рабінушка зусім ажыла. Яе карэньчыкі сагрэліся, на галінках распусціліся далікатныя светла-зялёныя лісточкі.
Аднойчы ў старое гняздо на даху бабулінай хаты вярнулася сям'я белых буслоў. Птушкі абляцелі бабулін двор, стары сад і прывіталіся з усімі дрэвамі.
– Прывітанне! Мы вярнуліся, – паведамілі верныя сябры.
– Мы вас чакалі, – адклікнулася Рабінушка, а ўслед за ёй і ўсе дрэвы ў садзе. 
І вось ужо адно за іншым пачалі квітнець пладовыя дрэвы. Спачатку Алыча, затым Вішня, Сліва, Груша і, нарэшце, расквітнела старая бабуліна Яблыня. Водар квітнеючага "беласнежнага" саду разнёсся па ўсёй акрузе. На галінках Рабінушкі таксама распусціліся суквецці буйных белых кветак. Яны зрабілі яе падобнай на чароўную нявесту ў карункавым уборы.
Неўзабаве па вёсцы паліліся далікатныя пошчакі Салавейкі, і раздаўся бадзёры пранізлівы свіст ластавак і беражанак. Птушкі вярнуліся з паўднёвых краін і звінелі, свісталі, трашчалі, усхваляючы прыгажосць вясновай, а затым і летняй пары.
"Як цудоўна жыць на белым свеце, – цешылася Рабінушка, – у мяне столькі сяброў!"
Прыйдзе восень. Выдатныя вясновыя кветкі Рабінушкі ператворацца ў гронкі сакавітых ярка-чырвоных пладоў. І нягледзячы на тое, што звонкагалосыя пералётныя птушкі ў гэту пару года паляцяць зімаваць у паўднёвыя краіны, Рабінушка не стане сумаваць. Яе смачныя плады будуць карміць іншых птушак, якія прыляцяць да яе ў госці з халоднай Поўначы на ўсю зіму.

30.04.26


Рецензии