Целяханы - мой любы куток...

Целяханы – мой любы куток,
Сосны, возера, лес ля дарогі.
Тут жыцця майго першы выток
Ды дзяцінства, юнацтва парогі.

Целяханы – каханне маё,
Не знайсці больш прыгожага месца.
Нават назва настрой задае,
Ад Радзімы нікуды не дзецца.

Целяханы – з прылётам буслоў
Адраджаецца нібы Палессе.
Птахі гэты – аснова асноў,
Хоць раздолле усім ёсць у лесе.

Целяханы – сцяжынка ў лес,
Крок, напэўна, слядочкам застаўся.
След даўно ў свядомасць залез,
Бо не раз со святлом сустракаўся.

Целяханы – чароўны мой край,
Да пасёлка вядуць усе дарогі.
Тут Радзіма мая, нібы рай,
Роднай хаты святыя парогі.


Рецензии