Мая першая нелюбоу. Частка другая

Мая першая нелюбоў. Частка другая

Доўга дзьмуцца на сястру я не магла і не хацела; у сям’і яна выконвала ролю майго старэйшага брата.

Дэбют у амплуа абаронцы адбыўся ў падлеткавым узросце Таццяны. Мяне, малалетку, пакрыўдзілі яе аднагодкі: ці то ўдарылі, ці то аднялі нейкую цацку; я прыйшла са школы зарумзаная.

Удакладніўшы, што здарылася, Таццяна хутка апранулася і, нічога не кажучы, пайшла з дому. Неўзабаве вярнулася і сказала:

– Не бойся, больш яны цябе ніколі не крануць!

Размясціўшыся за сталом, сястра пачала рыхтавацца да заўтрашняга навучальнага дня.

У вечары ў наш дом прыйшла “афіцыйная дэлегацыя” – маці двух маіх крыўдзіцелей. Ледзь прывітаўшыся, на падвышаных танах яны пачалі папракаць маму ў дрэнным выхаванні дачок.
 
Мама насцярожылася. У тыя часы дрэннае выхаванне дачкі азначала толькі адно – нясціплыя паводзіны дзяўчыны. А дзяўчат у сям’і было двое; мяне, малалетку, у разлік яшчэ не бралі.

Мы з сястрой не распавялі маме аб інцыдэнце; яна асцярожна спытала візіцёраў:

– А якую дачку вы маеце на ўваге?

– Ды Таню, гэтую бандытку! Яна так нашых сыноў збіла, што жывога месца не засталося! – нагняталі абстаноўку абаронцы сваіх амаль дарослых сыноў.

Усё яшчэ не разумеючы сутнасці прэтэнзіі хадакоў, мама ўдакладніла:

– А колькі гадоў вашым хлапчукам?

– Якія хлапчукі, яны з вашай хуліганкай Таняй у адзін клас ходзяць! – узвіліся матулі недаросткаў.

Мама, якая толькі што пережыла не самыя лепшыя хвіліны свайго жыцця, вырашыла дабіцца поўнай маральнай сатысфакцыі:

– Так што, Таня пабіла вашых вялікаўзроставых сыноў?

– Так-так, мы ж пра гэта і гаворым! – перабіваючы адна адну, усё больш раздражняліся жанчыны.

– Дваіх? – удакладніла мама.

– Так, Мішу і Юру! – дзівіліся наведвальніцы “тупаватасці” жанчыны, якая лічылася ў пасёлку разумнай.

– А за што яна іх пабіла? – усё глыбей даследвала мама тэму вулічнага гвалту.

Адна з матуль мясцовых хуліганаў, не падумаўшы, “бразнула”:

– Міша Нэльку ўдарыў!

Больш хітрая абаронца паспрабавала выратаваць становішча:

– Не, не ўдарыў, ён нешта адабраў у яе!

З ранняга дзяцінства мама марыла стаць педагогам; рэалізацыі гэтых спадзяванняў перашкодзіла вайна. Закладзены ў ёй патэнцыял настаўніка быў рэалізаваны ў выхаванні дзяцей, зяцей (Таццянін і мой супругі страцілі маці ў юнацкім узросце), унукаў і праўнукаў.

 Прыроджаны талент педагога выручыў маму і ў гэтай няпростай сітуацыі:

– Значыць, двое вашых сыной пакрыўдзілі дзяўчынку, якая маладзейшая за іх на тры гады? Зрэшты, Мішы – на чатыры, ён жа другагоднік, два гады адсядзеў у трэцім класе. А Таня, як старэйшая сястра, абараніла малодшую ад хулігання? Я правільна вас зразумела? – звярнулася мама да прыхільнікаў справядлівасці.

Невыразнае мыканне візіцёраў.

– Гэта значыць, дзяўчына-падлетак адна, без старонняй дапамогі, “па-зверску збіла”, як вы сцвярджаеце, дваіх старэйшых па ўзросце рабят? – настойвала мама.
 
Не адчуваючы падвоху, жанчыны ажывіліся:

– Так-так, менавіта так!

– А каго ж вы, паважаныя, вырасцілі і выхавалі? Адна дзяўчына справілася з двумя хлопцам! Хіба такія “байцы” абароняць Радзіму, калі, крый Божа, спатрэбіцца! Яны хуценька схаваюцца пад вашыя спадніцы! – дадала мама, выразна паглядзеўшы на пазначаны элемент жаночага адзення.

 Астыўшы, дадала:

– Надалей няхай вашы “героі” абыходзяць маіх дачок бокам: кожная з іх двух мужыкоў вартая!

 Несолана сёрбаўшы, гора-матулі пайшлі, ціха перамаўляючыся адзін з адным.
 
Пасля сыходу нечаканых візіцёраў мама ўдакладніла ў дзяцей, што менавіта адбылося. Выслухаўшы нашы версіі, задаволена кіўнула галавой: усё правільна.

***

Зрэшты, звярнуся да тэмы нялюбай мною ягады.
 
Неяк улетку суседка, Ніна Бераснева, дзелячыся са мной сваімі кулінарнымі рэцэптамі, сказала:

– А яшчэ ў мяне добра атрымліваецца чарнічны пірог, дзеці і ўнукі за адзін прысест з’ядаюць! Хочаш, навучу?

– Не-е-е! – усклікнула я, міжвольна паўтарыўшы інтанацыі галоўнай гераіні кінафільма “Масква слязам не верыць” Кацярыны пры спробе меркаванай свякрухі пачаставаць рыбай “прафесарскую” дачку.
   
Ніна не адмовілася ад сваёй ідэі далучыць мяне да “высокага” кулінарнага мастацтва і прыгатавала пірог. Паважаючы выбар сяброўкі дзяцінства, начыніла яго яблыкамі.
 
Пірог аказаўся далікатным ласункам з вытанчаным арэхавым густам. У маёй мадыфікацыі ў якасці начынкі я выкарыстоўвала слівы, рэвень, тварог, капусту ці грыбы; па смакавых якасцях пірог не саступаў арыгінальнай аўтарскай выпечцы.


Рецензии
Еще раз вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Знаете, вот честно, первый же вопрос, который возник у Вашего читателя - а самим пацанам не стыдно было жаловаться родителям после того, как их поколотила девчонка?
Нет, понятно, в иных случаях сопротивляться женщине просто бесполезно, не говоря о том, что даже хулиганы порой не могут поднять, ну, по-настоящему, на девушку руку, но...
Дойти до того, чтобы пожаловаться родителям... Знаете, случись со мной такой, ни за что бы не признался (впрочем, не могу представить, чтобы что-то отобрал у младшего, тем более, девочки), придумал бы для родителей, что встретил каких-то недругов.
Да и мамаши хороши, в какое нелепое положение себя поставили...

Ну, а что до черничных пирогов, увы, знаю по себе, некоторые детские "нелюбови" оказались очень живучи.

С самыми добрыми пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   20.07.2026 19:28     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемый Сергей!

Сердечно благодарю за интересный отзыв!

Хоть прошло много лет, я хорошо помню тот давний случай и реакцию на него сестры Татьяны.

Также, как и отношение мамы к визиту женщин, не сумевших воспитать сыновей мужчинами...

С глубочайшим уважением и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   21.07.2026 08:49   Заявить о нарушении