Журба

Журба незразумела-ціхая…
Чаму прыходзіш да мяне?
Не памінаю цябе ліхам я,
Няхай яно само міне.

Журба, як песня жураўліная,
Прыходзіш у няўрочны час.
Чаму ты горкая, шчымлівая,
Нагоніш смутак іншы раз?

Журба бывае беспрычынная,
Накоціць нейкі моцны вал.
Не, не расстацца мне з Айчынаю,
Што лёс бы не наканаваў.

Журба пякучая, спрадвечная,
Яна з’ўляецца сама.
Журба, людзей бяда адвечная,
Мне добра, як цябе няма.

Журба накоціцца раптоўная,
Збаўленне ад яе знайсці…
Яна – навала паслядоўная,
Нястомную не абысці…


Рецензии
Журба - яна гэткая!..
З паважаннем,

Игорь Лебедевъ   21.07.2026 17:25     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Ігар! З дабром ды павагай!

Татьяна Цыркунова   22.07.2026 08:32   Заявить о нарушении