На беларускай мове...
Збягуцца хутка ў цесны рад.
Яны з’яўляюцца асновай,
Іх рух, як танкаў на парад.
На беларускай ужываю –
Шырокі для яе прастор.
Лагодлівасць я спажываю,
Нібы хто ветразь распрасцёр.
На беларускай – сэрцу мілай,
Бо гэта мова – лад жыцця.
Яна нязломнай, гучнай сілай,
Якой не будзе забыцця.
На беларускай… Прэч сумненне!
Так ветрык-жэўжык запяе…
Далоў інакшае імгненне,
Няма магутней для мяне.
На беларускай мове дзеці
Спяваюць родны, слаўны гімн.
Няма ўсё ж лепшага на свеце,
Чым гімн аб тым кутку маім…
Свидетельство о публикации №226072200456
Татьяна, спасибо, что знакомите с одним из лучших славянских языков, это делает Вам честь. Нет лучшего на свете! С поклоном, Ли
Лидия Мнацаканова 24.07.2026 09:37 Заявить о нарушении
Гэта мова майго бацькі...
Татьяна Цыркунова 24.07.2026 16:34 Заявить о нарушении