Чаму трэба займацца фiзкультурай i спортам

   Другая палова 1980-х - пачатак 1990-х. Час -каля 16 гадзiн дня.  Па кухонным рэпрадуктары iдзе радыёперадача для школьнiкаў i пра школьнiкаў.  У першай палове 1980-х яна называлася "Юныя ленiнцы". Дзяўчынка гарэзлiва абъяўляла: "У эфiры-Юныя ленiнцы!"
  -Сёння ў  гасцях у нашай перадачы - пяцiкласнiк Дзiма, пераможца спартыўных спаборнiцтваў, якi шмат увагi аддае заняткам фiзкультурай i спортам. Дзіма, якiмi вiдамi спорту ты займаешся?
  -Я займаюся лыжамi, а таксама лёгкай атлетыкай, валейболам i баскетболам. I ящчэ хаджу ў паходы.
  -А чаму ты лiчыш, што трэба займацца спортам?
  -Таму што, калi дзецi не займаюцца спортам, а толькi сядзяць дома, ядуць i глядзяць тэлевiзар, яны пераўтвараюцца  ў поўных ачкарыкаў, таму што мала рухаюцца і тэлевізарам псуюць сабе зрок. А тыя, хто рухаюцца, займаюцца спортам, ходзяць у паходы, тэлевiзар глядзяць мала - не пераўтвараюцца  ў  поўных ачкарыкаў. Таму абавязкова трэбп займацца фізкультурай і спортам.
   -Дзякуй, Дзіма, за інтэрв'ю. А мы працягваем нашу перадачу далей...


Рецензии