Lidbeer

Лідбір 2026

Дзед стаяў у Лідзе, пры дарозе да кірмашу.
Гандляваў старызной. Ровары, сто разоў пафарбаваныя , яшчэ з-за польскім часам. Нешта  па гаспадарцы. Інструмэнт іржысты, старажытны. Як і па ўсёй Беларусі, у кожным мястэчку знайшоўся б такі дзядусь.
Высокі, відны. Такім мянушкі давалі - Доўгі. Кашуля ў клетку. Клясычны картуз. Рукі-крукі, быццам у палескага злодзея.

Павітаўся.
-Як гандаль, паночку?

Пагаманілі пра надвор’е. Пра кірмаш, ён жа тут, непадалёк. Пра грыбы, ці ёсць ужо на рынку. Ці ходзяць людзі да царквы і касьцёлу. Ці не замінаюць турысты. Ці не турбуюць фэсты.

А потым, быццам між іншым:
- А кулямёту, у спадару нямашака?

Дзед хітра прыплюшчыў вочы. Пусьціў дым з цыгаркі.
Паказаў на возера з фантанам.
- А кулямёты...усё гэта. У возеры патапілі.

І, падумаўшы, дадаў:
- Тут пару год таму адзін задуменны вошкаўся. Пра самагонку цікавіўся. Не тутэйшы.

 - і што?
- Кажу, дык, хто ж табе скажа бяз рэкамэндацыі.

Памаўчаў.

-дык яго праз тыдзень каля грэблі знайшлі. Ракі твар трохі аб’елі толькі.

- Самагонкай не цікаўлюся, - хуценька сказаў я.
І накіраваўся ў бок базару.

Пах там лез у носа, цудоўны,  яблычна-памідорны.

Самагонка і кулямёты ёсць вечным інтарэсам і пытаннем кожнага беларуса.

А каля замка грымеў LIDBEER.
Прыгожыя дзяўчыны і сьвежае піва таксама дастаўлялі задавальненне.

Князь Гедэмін з пастаменту,  маўкліва глядзеў на паўночны захад.

Ёхан Леверда.©2026


Рецензии