Восеньская. Верш

Народзіць восень немаўля
З халоднымі вачыма.
І люліць ласкаю зямля
Дачку, а мабыць, сына.

Калыска ў тваім двары
Лістоту сыпле з ліпы,
І так качаецца — глядзі —
Што мгляць з нябёсаў шыпы.

Як брязгульцом грае дзіця:
Дажджом, а потым сонцам.
І маці — восень у ім уся,
Адданная турботам.

І хусткай сцеліцца туман,
Вароні крык, як крапка,
І нешта тчэ павук-чабан.
Што ж у думках маіх зябка?

Пакінуты? Аднак жа кім?
Няма на то адказа,
Вунь голуб пер'е распушыў-
І мы з ім крыху разам.... 2026

---


Рецензии