Без...
Ні туды і ні сюды,
І ніякай асалоды
Без любові і свабоды.
Без свабоды выбіраць,
Дзе нам жыць і паміраць,
І якія песні пець,
За каго ў футбол заўзець,
Без свабоды гаварыць,
Пра што сэрцайка баліць,
Без свабоды вырашаць,
Дзе і як адпачываць,
Дзе і з кім гарбату піць,
Карагоды з кім вадзіць…
***
Пціч нясе праз Прыпяць воды
Да салёнае свабоды,
У марскую далячынь
Хоча рэчка ўцячы.
Прыгну ў човен, паплыву
З ёй у тую сіняву,
Ад самоты і журбы
Мо схаваюся туды…
06-16.10.2026
Свидетельство о публикации №226101601107
Ольга Буйкова 19.10.2026 21:03 Заявить о нарушении
Марина Павлинкина 20.10.2026 10:11 Заявить о нарушении