Жорны

Круціліся жорны, церлася зерне.
Жорны гісторыі, жорны кармільцы.
Змелена, змелена і ніхто не верне
Сцёртага каменю жорнаў палавінцы.
Векі малолі, нібы мякіну,
Тяжкія жорны худзелі павольна.
І не адзін чалавеча згінаў,
А жорнам ні смутна было і не больна.
Правілі справу сваю паціху:
Хлебам кармілі, спачывалі ў нястачу,
Круцілі павольна, шоргалі крыху,
А век дваццаты забраў іх удачу.
Ці то багацце прыйшло, ці нядбайства –
Нашчадкі спляжылі продкаў хазяйства.
Гісторыю нішчылі, секлі кросны на дровы,
І жорнам – такі ж прыгавор суровы:
Служылі жорны чалавеку, як богу,
Зараз – умошчаны ў гразкую дарогу.


Рецензии