Жыць для Хрыста

"Бо, як цела без духу мёртвае,
 так і вера без дзяў мёртвая."
(Пасланне Якава 2;26)

             ------------

"Жыццё пражыць - не поле перайсці",
Так прыказка народная нам сведчыць,
Але ж куды скіруем мы свае ступні,
Калі пяройдзем неўзабаве ў вечнасць?

Ці  можам  мы  упэўнена  сказаць,
Што нас чакае  за  парогам  часу?
Мо прыйдзецца з сабой грахі узяць,
Ці без  граху зямлю  пакінем нашу?

Вось  гэтае  пытанне  наіважней,
Хто думае хоць кропельку пра Бога,
Каго хвалюе  стан сваіх  падзей
І  безнадзейная  жыцця  дарога.
          ..........
Мы цвёрда верым:Бог нам дараваў
Шчаслівы лёс і вечнае збаўленне.
Аб  гэтым  Ён  у  Бібліі  сказаў
І тут не можа быць ніякага сумнення.

Каб гэта нам дакладней зразумець,
Патрэбна пад сабою мець падставу,
Пасведчанне ў  сэрцы трэба  мець,
Што мы  жадаем для  Ісуса славы...

Гасподзь разумна  ўсё  запланаваў:
Ён не пакінуў звышнароджаных ні разу-
Святога Духа ў  сэрцы ім  паслаў,
Нібы дыскету у кампютарную базу...

Ён  забяспечыў  сілай  незямной;
Паслаў жаданне тут Хрыста праславіць.
Сваім жыццём, нібы  пчаліны  рой
Нектар  удзячнасці  Яму  даставіць...

Як тыя пчолкі мы павінны  жыць,
І Божай справай сэрцы заклапоціць.
Няспынна,да труны Хрысту служыць,
Бо кветак  для ўсіх  нас  хопіць...

Давайце прынясём  Хрысту  букет
З тых спраў,што Госпада праславяць
Няма значэння - малады ці  не:
Было б жаданне - можна ўсё паправіць.

Успомнім  першую  сваю  любоў,
З якой рупліва мы Хрысту служылі...
І  як  малітвы  хвалявалі  кроў,
І моманты- як быццам бы ні жылі...

Калі  грахом  узбуджаныя  плоць
Таміла  душу,  пазбаўляла  міру,
Пакуль не накідаў Хрыстос аброць-
І зноў гучала  ў   сэрцах   ліра...

Які цярплівы і  нязменны  Бог!
Не забывае нянчыць нас сардэчна.
Дык узнясем Таму падзякі  рог,
Хто шчодра падарыў нам вечнасць!

І гэтая  падзяка  будзе ў  тым,
Каб цалкам прысвяціць сябе для Бога.
Заўсёды разумець, што толькі ў Ім
Адчынена  да  вечнасці  дарога...

А той,хто  запаволіў, сцішыў ход
І лічыць, што  збаўленне у кішэні,
Няхай згадае як  забаўляўся  Лот,
І асабліва з жонкаю яго здарэнне...

Яе Хрыстос здарма не  прыгадаў:
Ён папярэдзіў вучняў і нас з вамі:
Усе, хто  Богу сэрцы  не  аддаў -
Застануцца  нікчэмнымі  слупамі...

Яшчэ раз прыгадаем мы жыццё,
Што ціха правялі мы з Божай верай.
Зрабіць  папросім  Бога  адкрыццё
У сэрцах тых,хто мала Яму верыў...

Пакуль не позна хай вядзе Ён нас
З Сабою разам да Крыжа Галгофы.
Памерці з Ім -які шчаслівы  час!
Дабраславіў,Гасподзь,падораныя строфы!


Рецензии