Чаруе край...
Бярозы, сосны ды пясок.
Праходзяць лета, восень міма,
Зіма з вясною праз лясок.
Адбітак кожнай часткі года,
Яны прыгожыя ўсе.
Нібыта казкаю прырода
Цвіце ў добрай паласе.
Гляджу на елачкі-красуні,
Яны ў ранішняй расе.
Грыбок вавёрачка насуне,
Узімку ежа пакрысе.
Прыгожы лес – карміцель вечны,
Прытулачак лясных звяроў.
Яго насельнікаў спрадвечных,
Вось чую, як алень зароў.
Напэўна, гон яго пачаўся…
Самотны голас падае.
Кастрычнік, пэўна, пастараўся,
Аленю сілу надае.
Чаруе край, маё каханне…
Бярозы, возера, трыснёг…
Я выкажу табе прызнанне,
Бо самабытнасць ты збярог.
Свидетельство о публикации №226102800566